Шыльда з «Ойча наш» па‑беларуску з’явіцца ў Царкве нацый у Ерусаліме
23.06.2010 12:29
—
Новости Общества
|
У храме Pater noster («Ойча наш»), вядомым таксама як Царква ўсіх нацый у Ерусаліме (Базіліка Гефіманскай малітвы), будзе размешчана шыльда з тэкстам галоўнай хрысціянскай малітвы на беларускай мове.
Пра гэта паведаміў журналістам арцыбіскуп, мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Паводле арцыбіскупа, адпаведныя перамовы паспяхова вядуцца з настаяцелем храма, а таксама з прадстаўнікамі Францыі (Храм нацый знаходзіцца ва ўласнасці французскай дзяржавы). Зараз у Pater noster размешчаныя 63 шыльды з тэкстам малітвы «Ойча наш» на розных мовах свету. «Усталяванне беларускамоўнай шыльды акрэсліць прысутнасць беларускай царквы, беларускіх вернікаў на Святой зямлі.Гэта не толькі справа хрысціянскай веры, але і справа культуры», — адзначыў Тадэвуш Кандрусевіч. Храм Pater noster быў заснаваны каталікамі на тым месцы, дзе, паводле падання, Ісус у адказ на просьбу апосталаў навучыць іх маліцца, паднёс ім у якасці ўзору тэкст малітвы, сёння добра вядомай усім хрысціянам свету. Арцыбіскуп таксама распавёў пра тое, што ёсць планы ўсталяваць абраз Маці Божай Будслаўскай у базыліцы Дабравешчаньня ў Назарэце. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У храме Pater noster («Ойча наш»), вядомым таксама як Царква ўсіх нацый у Ерусаліме (Базіліка Гефіманскай малітвы), будзе размешчана шыльда з тэкстам галоўнай... |
|