Фотадакументы сведчаць...
15.07.2010
—
Новости Общества
|
Выстава фотадакументаў з фондаў музея мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" да 65-годдзя Вялікай Перамогі над гітлераўскім фашызмам экспануецца ў Варшаве.
На цырымоніі адкрыцця выставы прысутнічалі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаваныя ў Польшчы, творчай інтэлігенцыі, грамадскасці Варшавы, актывісты таварыстваў "Польшча — Беларусь" і "Польшча — Усход". Выставу адкрыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак. Навуковыя супрацоўнікі музея Брэсцкай крэпасці правялі экскурсію па выставе, пазнаёмілі з экспазіцыяй, новымі фактамі з гісторыі гераічнага супраціўлення Брэсцкай крэпасці. У актавай зале Дома дружбы прайшоў канцэрт з удзелам народнага ансамбля песні і музыкі "Зараніца" Магдалінскага дома культуры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці — прагучалі песні ваенных гадоў, беларускія народныя музычныя творы. Дарэчы, выстава “Абарона Брэсцкай крэпасці ў фотаздымках і дакументах праціўніка”, падрыхтаваная супрацоўнікамі мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”, раней дэманстравалася і ў Культурным цэнтры Беларусі ў Беластоку: там яна прэзентавалася напярэдадні Дня Перамогі. Дар'я Кажамякіна Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава фотадакументаў з фондаў музея мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" да 65-годдзя Вялікай Перамогі над гітлераўскім фашызмам экспануецца ў...
|
|