У Гандлёвым рэестры Беларусі зарэгістраваліся каля паловы ўсіх інтэрнет‑крамаў. 21.by

У Гандлёвым рэестры Беларусі зарэгістраваліся каля паловы ўсіх інтэрнет‑крамаў

24.06.2010 15:23 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 24 чэрвеня паведаміла начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства гандлю Ірына Барышнікава.

Яна нагадала, што, згодна з заканадаўствам, інтэрнет‑магазіны павінны зарэгістравацца ў Гандлёвым рэестры да 1 ліпеня. Усяго ў Беларусі, паводле інфармацыі Мінгандлю, працуюць больш як 3 тысячы магазінаў.

Паводле слоў Барышнікавай, »зарэгістравацца не складае вялікіх цяжкасцей, гэта робіцца па заяўным спосабе і праводзіцца бясплатна». Уладальнік магазіна па зацверджанай форме падае заяву са сваімі звесткамі ў мясцовы выканаўчы орган, які на працягу двух дзён рэгіструе яго ў рэестры, дадала яна.

Спецыяліст папярэдзіла: гандаль пасля 1 ліпеня магазінамі, не зарэгістраванымі ў рэестры, будзе з’яўляецца грубым парушэннем ліцэнзійнай дзейнасці.

Як патлумачыла Барышнікава, такое рашэнне было прынята ў мэтах абароны правоў спажыўцоў і ўпарадкавання дзейнасці інтэрнет‑магазінаў. Сярод прычын, па якіх магазінам можа быць адмоўлена ў рэгістрацыі, яна назвала наступныя: падаванне непраўдзівай або падманнай інфармацыі; рэалізацыя тавараў, гандаль якімі праз інтэрнет забаронены; спроба зарэгістраваць аб’ект гандлю, якому раней, менш як 12 месяцаў таму, было адмоўлена ў рэгістрацыі.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 24 чэрвеня паведаміла начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства гандлю Ірына...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика