Амбіцыі, падмацаваныя газам. 21.by

Амбіцыі, падмацаваныя газам

26.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аплаціўшы большую частку за транзіт свайго газу па тэрыторыі нашай краіны — 228 мільёнаў долараў з належных 260 мільёнаў, "Газпрам" палічыў, што развязаны імі газавы канфлікт з Беларуссю вычарпаны, і другі бок задаволіўся "шырокім жэстам" манапаліста. Зразумела, што для расійскага газавага холдынгу 32 мільёны долараў, якія ён застаўся вінаваты, грошы невялікія, аднак і з такой сумай, па ўсім відаць, ён без спрэчкі не мае намеру расставацца. Прынамсі, учора прадстаўнік "Газпрама" заявіў, што канцэрн ужо не мае доўгу перад Беларуссю.

Жаданне "Газпрама" нацягнуць на сябе коўдру і пакінуць усё як ёсць, зразумелае: чым менш грошай заплаціў, тым больш пакінуў сабе на розныя бонусы. Аднак куды падзелася тая прынцыповасць, калі манапаліст адстойваў "свае інтарэсы" і закручваў газавы вентыль нашай краіне, патрабуючы выплаты доўгу? Прытым, што ў Беларусі не адмаўляліся плаціць па рахунках, а толькі спрабавалі падысці так да справы, каб было зручна абодвум бакам. Сёння ж, калі "Газпрам" наступіў на свае ж граблі, то каб не згубіць твар, палічыў за лепшае апеляваць да пэўных непаразуменняў у кантракце. А таму настойліва "трубіць" пра стаўку ў 1,45 долара за транзіт 1 тысячы кубічных метраў на 100 кіламетраў, якая дзейнічала ў 2007 годзе. Разам з тым, і нам няма ніякага сэнсу ісці на саступкі, калі ўжо быць да канца паслядоўнымі, Беларусь патрабуе поўнай аплаты за аказаныя паслугі — разлічыцца з ёй па стаўцы ў 1,88 долара, якая і была закладзеная ў пратаколе.

— Гэты канфлікт тлеючы, і пакуль мы не вызначым усе правілы гульні, гэтая сітуацыя будзе працягвацца, — каментуе ход навязанай нам газавай вайны вядомы эксперт, загадчык кафедры Інстытута бізнэсу і менеджменту тэхналогій БДУ Георгій Грыц.

— У такім разе, на ваш погляд, як пасля чарговай газавай вайны далей будаваць адносіны паміж нашымі краінамі?

— Аднак нашы расійскія партнёры намагаюцца зрабіць усё, каб не залежаць ад транзіту вуглевадароднай сыравіны праз тэрыторыю нашай краіны?

— Сёння гэтага яны зрабіць не змогуць. Але "Балтыйская трубаправодная сістэма-2" будзе будавацца, як будзе будавацца і "Паўночны паток". Для расіян 1-2 мільярды долараў — гэты не грошы, каб націснуць на саюзнікаў, у тым ліку на Беларусь. І яны патрацяць і 2, і 5, і 10 мільярдаў долараў, таму што гэтыя два праекты разглядаюць не як эканамічныя (яны нерацыянальныя), а як нацыянальную бяспеку для сваёй дзяржавы з эканамічнай незалежнасцю ад транзіцёраў, незалежнасцю атрымання кантролю над прыбыткамі. Мы ж таксама атамную электрастанцыю будуем, каб зменшыць залежнасць ад Расіі.

— Многія эксперты мяркуюць, што цяпер праз газавы канфлікт Масква дабіваецца саступак па ключавых пытаннях — тым жа Мытным саюзе, у які беларусы на расійскіх умовах не спяшаюцца.

— Гэта з той жа оперы, як і тое, што ў сусветным крызісе вінаватыя 12 нейкіх алігархаў, ці банкаў, — гэта сістэмны крызіс. Мытны саюз, магчыма, быў перадапошняй кропляй, якая вывела з цярпення кіраўніцтва Расіі: што нейкая краіна, якая, з іх пункту гледжання, знаходзіцца ў поўнай залежнасці ад расійскай імперыі, пачынае перашкаджаць у іх стратэгічных задумках. Я расцэньваю гэты газавы канфлікт як нейкае пасланне: маўляў, ведайце сваё месца. Таму што ў гэтай спрэчцы ніхто не выйграў. А Расія яшчэ раз стукнула дубінай, каб паказаць, хто гаспадар у доме...

Ігар ШЧУЧЭНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Гэты канфлікт тлеючы, і пакуль мы не вызначым усе правілы гульні, гэтая сітуацыя будзе працягвацца, — каментуе ход навязанай нам газавай вайны вядомы эксперт,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика