У Вільні з'явяцца мінскія тралейбусы "Вітаўт"
29.06.2010 13:58
—
Новости Общества
|
Улады Вільні плануюць абнавіць тралейбусны парк мінскімі "Вітаўтамі". Пра гэта са спасылкай на намесніка мэра горада Ромаса Адамавічуса паведамляе сайт RUNET.LT.
Мэрыя разглядае некалькі прапаноў, але беларускія тралейбусы "Вітаўт", названыя ў гонар вялікага князя Літоўскага, — самыя танныя. Сваімі магчымасцямі пераўзыходзяць не толькі старэнькія "Шкоды", якія зараз "бегаюць" па Вільні, але і сучасныя "Салярысы" з нізкай пасадкай, мяркуе сп. Адамавічус. Ужо ў панядзелак, 5 ліпеня, у Вільню павінен прыбыць першы, тэставы, "Вітаўт". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Улады Вільні плануюць абнавіць тралейбусны парк мінскімі "Вітаўтамі". |
|