Журналістку Радзіну выклікаюць на допыт
30.06.2010 12:24
—
Новости Общества
|
Журналістку сайта charter97.org Натальлю Радзіну 1 ліпеня выклікаюць на допыт у сьледчы аддзел пракуратуры Менску.
Сёньня ёй патэлефанаваў намесьнік начальніка сьледчага аддзелу менскай пракуратуры Віктар Фешчанка і запатрабаваў зьявіцца на допыт. Ён паведаміў, што Натальлю Радзіну выклікаюць у якасьці сьведкі, аднак ён не паведаміў па якой справе. Паводле Фешчанкі, «ёсьць некалькі пытаньняў у сувязі з інфармацыяй, што Радзіна зьяўляецца адміністратарам сайту charter97.org». Ён удакладніў, што гэта не зьвязана з крымінальнай справай аб паклёпе на былога начальніка УКДБ па Гомельскай вобласьці Івана Каржа. Па гэтай справе журналістка праходзіць у якасьці сьведкі, у офісе сайта быў праведзены ператрус і канфіскавана 8 кампутараў. Ад 1 ліпеня ў Беларусі ўступаюць у дзеяньне новыя правілы рэгуляваньня інтэрнэту. Паводле Радзінай, «улады вырашылі не губляць ні дня, бо да прэзыдэнцкіх выбараў засталося мала часу, і ад першага дня ўступленьня ў сілу адыёзнага ўказу пра інтэрнэт пачалі ціснуць на незалежных журналістаў». Таксама яна зьвязвае перасьлед сайту непасрэдна з удзелам у прэзыдэнцкай кампаніі Андрэя Саньнікава. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Журналістку сайта charter97.org Натальлю Радзіну 1 ліпеня выклікаюць на допыт у сьледчы аддзел пракуратуры Менску. Сёньня ёй патэлефанаваў намесьнік начальніка... |
|