Вакол Мінска зямельны падатак павялічыцца. Канчатковыя лічбы пакуль невядомыя
01.07.2010
—
Новости Общества
|
Услед за пісьмом Днямі рэдакцыя нашай газеты атрымала ліст ад жыхароў Мінскага раёна, вёскі Новы Двор, якія жывуць па вуліцы Цэнтральнай. Спадарыня Шыманская ад групы аднавяскоўцаў паведамляе, што, калі яны паспрабавалі заплаціць падатак на зямлю, то даведаліся пра павелічэнне зямельнага падатку больш чым у 30 разоў. За 9—10 сотак зямлі з іх патрабуюць зямельны падатак у памеры каля 350 тысяч рублёў... Аўтар ліста спадарыня Шыманская спасылаецца на артыкул у "Звяздзе" ад 3 красавіка 2010 года: "У прэстыжным прысталічным рэгіёне зямельны падатак павялічылі прыкладна ў 10 разоў", дзе на пытанні карэспандэнта адказвае начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Беларусі па Мінскім раёне Тэрэса Рэутава. У нашай чытачкі і жыхароў вёскі Новы Двор узнікае пытанне: як моцна павялічылі падатак на іх землі і чаму? Калі падаткавікі ўпэўнены, што "ўладальнікі дарагіх катэджаў маюць нядрэнныя заробкі і змогуць адшукаць каля 200 тысяч рублёў, каб разлічыцца за зямельны ўчастак", то нагадаю, што нашы дамы па вуліцы Цэнтральнай былі пабудаваныя ў перыяд 1957—1959 гадоў, там жывуць звычайныя грамадзяне, якія не маюць звышдаходаў, і новы вялікі зямельны падатак для нас непасільны, — удакладняе сітуацыю спадарыня Шыманская. Усяго пад пісьмом сп. Шыманскай 17 подпісаў жыхароў вёскі Новы Двор. Сапраўды, сёлета кардынальна змяніўся механізм налічэння зямельнага падатку, які цяпер ужо напрамую залежыць ад кадастравага кошту занятай зямлі. Разам з тым, начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асобаў падатковай інспекцыі па Мінскім раёне Валерый Чарнеўскі, да якога мы звярнуліся па каментарый, паведаміў, што цяпер часова прыпынена налічэнне і падлік зямельных падаткаў для фізічных асобаў, мясцовыя сельсаветы не налічвалі ніякіх маёмасных падаткаў, падатковыя паведамленні нікому не ўручаліся. З якога дакумента ўзялася сума падатку ў памеры 350 тысяч рублёў, В. Чарнеўскаму невядома. У падатковай інспекцыі рэдакцыі паведамілі, што падрыхтаваны адпаведны праект указа кіраўніка дзяржавы, дзе падразумяваецца крыху іншая методыка налічэння зямельнага падатку, а ў выніку і сумы падатку стануць іншымі. Мяркуецца, што для пэўных катэгорый насельніцтва і асобных тэрыторый сумы падатку зменшацца. Акрамя гэтага, Валерый Чарнеўскі паведаміў, што дзейным заканадаўствам прадугледжаны шэраг ільгот па аплаце зямельнага падатку для пенсіянераў, тых, хто жыве ў сельскай мясцовасці і працуе на сельскагаспадарчых прадпрыемствах або ў сферах адукацыі ці аховы здароўя і г.д. Тут трэба нагадаць, што мясцовыя ўлады маюць права самастойна змяншаць ці павялічваць стаўку зямельнага падатку ў два разы. Да ведама, жыхары Мінскага раёна атрымаюць падатковыя паведамленні аб зямельным падатку да першага жніўня, а разлічыцца па гэтых плацяжах трэба будзе да 15 лістапада. Рэдакцыя "Звязды" будзе і надалей сачыць за развіццём зямельнай сітуацыі. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі рэдакцыя нашай газеты атрымала ліст ад жыхароў Мінскага раёна, вёскі Новы Двор, якія жывуць па вуліцы Цэнтральнай. Спадарыня Шыманская ад групы... |
|