Скаргу БНФ разгледзіць Вярхоўны Суд
01.07.2010 16:58
—
Новости Общества
|
Суддзя Вярхоўнага суда Галіна Жукоўская прызначыўла паседжанне на 10 гадзіну 7 ліпеня.
На паседжанні адбудзецца разгляд скаргі ініцыятыўнай группы БНФ па правядзенню агульнанацыянальнага рэфэрэндума. Ён меў датычыць пытання аб павышэнні аўтамабільнага мыта. Аднак Цэнтрвыбаркам не задаволіў заяўку ініцыятыўнай групы, спаслаўшыся на адмоўнае заключэнне пракуратуры. Партыя БНФ прапанавала вынесці на агульнае абмеркаванне наступнае пытанне — «Ці падтрымліваеце вы захаванне памеру мытных пошлін на ўвоз у Рэспубліку Беларусь легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасці на ўзроўні 26 лістапада2009 года?». Заключэнне Міністэрства юстыцыі было станоўчым. Пракуратура таксама не мае прэтэнзій да парадку стварэння групы, але лічыць, што прапанаванае пытанне не дае магчымасці сфармуляваць дакладны адказ. Між тым у канцы чэрвеня стала відавочным, што кіраўніцтва Беларусі не пагадзілася на падвышэнне пошлін на аўтамабілі прапанаваны БНФ рэфэрэндум, калі яго ўсё ж атрымаецца ініцыяваць, будзе мець карысць у першую чаргу для юрыдычных асоб, якія плацяць падвышаныя пошліны за аўтамабілі. Судовае паседжанне 7 ліпеня будзе першым ў Вярхоўным Судзе выпадкам, калі група грамадзян на падставе Выбарчага кодэкса абскарджвае адмову ў стварэнні ініцыятыўнай группы па правядзенню рэспубліканскага рэфэрэндума. АП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яна датычыцца адмовы ў рэгістрацыі Цэнтрвыбаркамам ініцыятыўнай групы па правядзенню «аўтамабільнага» рэферэндума.
|
|