Новае кіраўніцтва Музычнага тэатра: час збіраць камяні і не шаптацца па калідорах. 21.by

Новае кіраўніцтва Музычнага тэатра: час збіраць камяні і не шаптацца па калідорах

02.07.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Скандалы і непаразуменні ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры павінны скончыцца з прызначэннем новага мастацкага кіраўніка, чыя пасада пуставала каля паўгода. Цяпер мастацкім кіраўніком тэатра з'яўляецца Адам Мурзіч, які шмат гадоў працаваў у Мінскай музычнай вучэльні педагогам па вакале, загадчыкам вакальнай кафедры. 1 ліпеня падчас публічнай сустрэчы ён, а таксама прызначаны ў лютым дырэктар Аляксандр Пятровіч агучылі, якія новаўвядзенні і рэпертуарныя змены адбудуцца ў тэатры ў найбліжэйшы час.

Беларускамоўная афіша — новы элемент музычнага тэатра. Ужо з верасня жыхары сталіцы змогуць пабачыць расклад спектакляў на роднай мове. І не толькі. "Беларуская мова — гэта вельмі прыгожа, — прызнаецца новы мастацкі кіраўнік. — Толькі паслухайце старыя запісы нашых спевакоў! Я буду спрыяць таму, каб у нашым тэатры з'явіліся беларускамоўныя пастаноўкі. Як гэта так: беларускі тэатр — і не мае сваёй візітоўкі! Ёсць і "Несцерка", і "Паўлінка" — даўнія пастаноўкі, але можна іх аднавіць, выйсці на новыя імёны".

Тэатр будзе працягваць арыентавацца на класіку. "Я тут для таго, — кажа Адам Мурзіч, — каб панавала высокая класіка. Тая, якая загартоўвае майстэрства і задавальняе цікаўнасць нашага слухача. А наш слухач, мы ведаем, вельмі любіць аперэту. Класікі павінна быць каля 60-70 %". Адбудзецца і гэткае рэдагаванне рэпертуару. Некаторыя назвы знікнуць з афішаў, некаторыя пастаноўкі з'вяцца ў іншым складзе. "Таму што нельга, — перакананы мастацкі кіраўнік, — пакідаць некаторыя пастаноўкі ў тым варыянце, у якім яны ёсць цяпер: калі цэлы спектакль "заточваўся" пад аднаго чалавека. Павінен быць нейкі рух наперад, развіццё, новыя назвы. Па дапамогу мы будзем звяртацца і да тэатральных ветэранаў самага высокага гатунку, будзем прыглядацца да моладзі. Час збіраць камяні...".

Шмат размоў хадзіла пра тое, што пры ранейшым кіраўніцтве тэатра нібыта мелі месца пэўныя дыскрымінацыі некаторых актораў. Новае кіраўніцтва музычнага тэатра зацікаўлена ў ладзе паміж усімі супрацоўнікамі дзеля агульнага плёну. "Мне хочацца, каб наш тэатр адпавядаў еўрапейскаму стандарту. А гэта падразумявае высокую вакальную культуру, густ, лёгкасць, арганічнасць на сцэне, — распавядае Адам Мурзіч. — Любімых артыстаў у мяне не будзе, яны павінны быць толькі ў гледачоў. А ў тэатры кожны артыст любімы, кожны галоўны. І мы, усе разам, павінны падтрымліваць спрыяльны для новых творчых здзяйсненняў мікраклімат. Гэта найгалоўнейшае, што павінна быць у калектыве. Калі ў нас будзе лад, то ў нас будзе парадак і ў працы. Няма чацвёртага актора ў пятым дзеянні, ёсць чалавек, які працуе ў тэатры. І стаўленне да яго і дырыжора, і рэжысёра, і мастацкага кіраўніка павінна быць як да выканаўцы галоўнай ролі. Усе людзі ў тэатры важныя. Адзінае, чаго я не прымаю ў тэатры, гэта шаптання па калідорах, плётак. Набалела? Бярыце праціўніка за рукаў, прыводзьце да мяне ў кабінет, і будзем шукаць прымірэння".

Вольга Чайкоўская.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скандалы і непаразуменні ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры павінны скончыцца з прызначэннем новага мастацкага кіраўніка, чыя пасада пуставала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика