Вокіс серы трапіў у паветра. 21.by

Вокіс серы трапіў у паветра

02.07.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінулай ноччу на тэрыторыі агракамбіната "Ждановічы" адбыўся выкід вокісу серы ў паветра: работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, якія адразу пасля здарэння праводзілі замеры паветра ў наваколлі агракамбіната, зафіксавалі перавышэнне максімальна дапушчальнай канцэнтрацыі вокісу серы ў 5-10 разоў.

Як паведаміў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Лапанік, учора сітуацыя на месцы здарэння нармалізавалася. Што ж датычыцца прычын здарэння, то, паводле папярэдніх звестак, работнікамі агракамбіната быў парушаны тэхналагічны працэс правядзення дэзінфекцыі. Справа ў тым, што падчас выкіду вокісу серы ў паветра праводзілася дэзінфекцыя глебы ад насякомых шляхам яе спальвання ў цяпліцах і, як мяркуецца, адбылося перавышэнне патрэбнай для гэтага колькасці серы. У выніку здарэння ў бальніцу па дапамогу з падазрэннем на атру- чванне звярнуліся два чалавекі.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінулай ноччу на тэрыторыі агракамбіната "Ждановічы" адбыўся выкід вокісу серы ў паветра: работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, якія адразу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика