Міхаіл Фінберг: Мы павінны ведаць: Беларусь — лепшая краіна ў свеце!
02.07.2010
—
Новости Общества
|
— Да нас прыходзяць перш-наперш простыя людзі. Людзі, якія жывуць у вёсках, якія працуюць на розных прадпрыемствах. Людзі, якія сапраўды ганарацца тым, што жывуць у Беларусі. Людзі, якія зацікаўленыя ў беларускім музычным мастацтве. Людзі, якія робяць нашу краіну ўтульнай і вельмі прыгожай. Людзі з адкрытай душой — і мы за гэта ім вельмі ўдзячныя. У нашым аркестры, складзеным са славутых беларускіх музыкаў і выдатных спевакоў, працуюць людзі апантаныя — прафесары, дацэнты, кандыдаты і дактары навук, заслужаныя артысты, народныя артысты, лаўрэаты дзяржаўных прэмій. За 15 гадоў мы зрабілі ўжо 115 фестываляў у маленькіх гарадах нашай радзімы: Нясвіж, Заслаўе, Мінск, Маладзечна, Тураў, Чачэрск, Мсціслаў, Пінск, Іванава, Навагрудак, Мір і многія іншыя. За гэты час мы выхавалі ўжо новую публіку — публіку, якая ведае гісторыю беларускай музычнай культуры, пачынаючы з XVІІ ст. Усе музычныя мерапрыемствы, якія мы ладзілі, маюць навуковы падмурак. Мы выхавалі новых слухачоў — і гэтым ганарымся. — Што з канцэртнай праграмы запланаваў аркестр на Дзень Незалежнасці? — Так атрымалася, што 3 ліпеня мы будзем знаходзіцца ў Іванаве. І свой канцэрт вырашылі прысвяціць Напалеону Орду, 200-годдзе якога нядаўна адзначалася (сам мастак быў родам з гэтых краёў). Мы выступім у дзвюх вёсках з канцэртам камернай музыкі, на якім прагучаць творы нашых славутых кампазітараў — Падкавырава, Аладава, Чуркіна, Цікоцкага і інш. На адной пляцоўцы прагучыць і музыка Шапэна, год якога абвешчаны ў Беларусі сёлета. На галоўнай пляцоўцы будзем віншаваць усіх, хто прыйдзе на плошчу — і ў першую чаргу ветэранаў. — У чым плюсы акцый кшталту "Беларусь — гэта мы"? — На мой погляд, асноўны кірунак гэтай акцыі — выхаваўчы. І людзі, якія прыходзяць на канцэрты, узбагачаюцца духоўна, пачынаюць больш свядома глядзець на рэчаіснасць. Нашы канцэрты — не проста канцэрты, яны — асветніцкія. Акцыя вельмі патрэбная, таму што яна робіць акцэнт на падтрымку вядучых кірункаў дзейнасці нашай краіны. І я лічу, што гэта вельмі добра. Акцыя "Беларусь — гэта мы" цудоўна дапасавалася да іншых сёлетніх урачыстасцяў — 80-годдзя Караткевіча і абрання Полацка музычнай сталіцай на гэты год. Але галоўнае — не колькасць, а тое, як да такіх акцый падысці. Мы падыходзім вельмі адказна. І робім усё так, каб быў выдатны канчатковы вынік ва ўсіх нашых справах. Гутарыў Ілья ЛАПАТО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхарам беларускага Іванава пашанцавала: на Дзень Незалежнасці галоўным госцем канцэртнай праграмы ў іх горадзе стане Нацыянальны канцэртны аркестр пад...
|
|