Міліцыя пераведзена на ўзмоцнены рэжым працы
02.07.2010 10:50
—
Новости Общества
|
У сувязі са святкаваннем Дня Незалежнасці з 8.00 2 ліпеня па 22.00 4 ліпеня органы ўнутраных спраў Беларусі пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. У МУС створаны сітуацыйна‑аператыўны штаб.
Ахову парадку на святочных мерапрыемствах, якія пройдуць па ўсёй краіне, будуць забяспечваць прыкладна 14 тысяч міліцыянераў. На выпадак непрадбачаных абставінаў сфарміраваны рэзервы. У Мінску забяспечваць правапарадак будуць прыкладна 4 тысячы супрацоўнікаў міліцыі, большасць з іх — у цывільным адзенні. Яны будуць працаваць на саміх мерапрыемствах, на пунктах пропуску і за знешнім перыметрам агароджы, забяспечваючы кантроль за тым, што адбываецца. Сёлета трапіць праз КПП за турнікет на мерапрыемства, выпіўшы па падыходзе да яго алкагольны напой, наўрад ці ўдасца.Міліцыянеры будуць сачыць за сітуацыяй. Акрамя таго, усё плануецца фіксаваць на відэа. Паколькі допуск на мерапрыемствы будзе ажыццяўляцца праз металадэтэктары, міліцыя просіць гледачоў прыходзіць загадзя і цвярозымі, не прыносіць з сабой колюча‑рэжучыя прадметы, буйнагабарытныя сумкі. Меры бяспекі 3 ліпеня будуць аналагічныя тым, якія МУС рэалізуе на ўсіх буйных масавых мерапрыемствах пасля выбуху на святкаванні Дня Незалежнасці ў 2008 годзе. Для экстранных сітуацый у васьмі клініках Мінска зарэзервавана прыкладна 530 ложкаў.У месцах правядзення масавых мерапрыемстваў будуць знаходзіцца да 47 брыгад хуткай медыцынскай дапамогі, 50 брыгад — у рэзерве. На шэсці ветэранаў 3 ліпеня плануецца задзейнічаць 13 брыгад. Акрамя таго, медыцынскія работнікі будуць знаходзіцца ў раённых калонах. Увечары на гала‑канцэрце каля стэлы »Мінск — горад‑герой» будзе дзяжурыць 21 брыгада і 30 застануцца ў рэзерве. Пры гэтым 20 з іх размесцяцца ў найбліжэйшых раёнах, яшчэ 10 — на станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Усяго на святочных мерапрыемствах у сталіцы будуць працаваць 449 медыкаў. Для аператыўнага рэагавання на магчымыя надзвычайныя сітуацыі падчас свята ў Мінску 3 ліпеня плануецца задзейнічаць 145 работнікаў органаў і падраздзяленняў па НС і прыблізна 20 адзінак пажарнай і аварыйна‑ратавальнай тэхнікі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі са святкаваннем Дня Незалежнасці з 8.00 2 ліпеня па 22.00 4 ліпеня органы ўнутраных спраў Беларусі пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. У МУС...
|
|