Дзяржрэгістрацыя сайтаў будзе падоўжана. 21.by

Дзяржрэгістрацыя сайтаў будзе падоўжана

02.07.2010 12:22 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі працегнецца дзяржаўная рэгістрацыя інтэрнэт‑рэсурсаў. Пра гэта паведаміў начальнік аддзелу інфармацыйных тэхналогій Беларускай дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі (БелДІЭ) Андрэй Сіліч.

«Уладальнікі інтэрнэт‑рэсурсаў, якія не паспелі прайсці гэтую працэдуру да першага ліпеня, маюць магчымасць падаць заяўкі», — сказаў прадстаўнік БелДІЭ.

Гаворачы аб тэрмінах заканчэння рэгістрацыі інтэрнэт‑рэсурсаў, то яны шмат у чым будуць залежаць ад тэмпаў працы хостынг‑правайдараў, адзначыў Андрэй Сіліч.

Па словах начальніка аддзелу інфармацыйных тэхналогій БелДІЭ, цяпер на разглядзе знаходзіцца больш за пяць тысяч заявак. Андрэй Сіліч адзначыў, што нягледзячы на вялікі аб’ём інфармацыі, БелДІЭ імкнецца працаваць у аператыўным рэжыме, каб кожная пададзеная заяўка была на працягу двух дзён разгледжаная.

Дзяржрэгістрацыя інтэрнэт‑рэсурсаў прадугледжана пастановай Саўміна № 644 ад 29 красавіка 2010 года «Аб некаторых пытаннях удасканалення выкарыстання нацыянальнага сегменту глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт» і ажыццяўляецца па заяўным прынцыпе на падставе заявы на рэгістрацыю, якая падаецца пастаўшчыком інтэрнэт‑паслуг


БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі працегнецца дзяржаўная рэгістрацыя інтэрнэт‑рэсурсаў. Пра гэта паведаміў начальнік аддзелу інфармацыйных тэхналогій Беларускай дзяржаўнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика