У Мінску прайшло паседжанне Ліберальнага клуба. 21.by

У Мінску прайшло паседжанне Ліберальнага клуба

03.07.2010 12:22 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэбаты, якія арганізаваў Ліберальны клуб, мелі назву «Беларускае грамадства паміж традыцыйнымі каштоўнасцямі і свабодай асобы».

Аднак фактычна мэтай яго правядзення было абмеркаванне праблем прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў у Беларусі.

Паводле планаў арганізатараў мерапрыемства, на ім павінны былі прысутнічаць як сэксменшасці, так і іх ярыя апаненты, такія як Малады фронт і БХД. Аднак абедзве апошнія арганізацыі удзельнічаць у дэбатах адмовіліся. МФ нават накіраваў удзельнікам мерапрыемства адмысловы ліст, дзе тлумачыў сваё нежаданне ўдзельнічаць у дыскусіі.

Паводле аўтараў ліста, у Маладога Фронту няма людзей, якія будуць губляць час на абмеркаванне праблем прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў у Беларусі.

Безумоўна, праз адсутнасць МФ і БХД дэбаты Ліберальнага клуба страцілі ў прыцягальнасці. З аднаго боку ў іх прынялі ўдзел праваабарончы праект «ГейБеларусь», «Маладыя дэмакраты» і «Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая Грамада», а з іншага — «Рух будучыні», «Правы альянс» і грамадзянская кампанія «Джынс за свабоду».

Ад самага пачатку дэбатаў выявіўся выразны падзел як паміж дыскутантамі, так і паміж гледачамі. Заля была выразна раздзеленая — з аднаго боку сядзелі прыхільнікі абароны роўнасці сэксуальных меншасцяў, з іншага — праціўнікі гэтага. Такая сітуацыя захоўвалася на працягу ўсяго мерапрыемства і мадэратару — Міхалу Нядзвецкаму — каштавала немалых высілкаў супакойваць найбольш актыўных гледачоў.

Дэбаты распачаў «Рух будучыні». Яго прадстаўнік, Марат Абрамоўскі, гучным голасам заявіў аб тым, што лічыць правядзенне гей парадаў прапагандай гомасэксуалізму выступае супраць такой з’явы. «Хадзіце сабе дзе хочаце, але не прапагандуйце. Вы толькі піарыце сябе»,

 — ледзьве не крычаў спадар Абрамоўскі. На пытанне з залі, чым, акрамя піару займаецца «Рух будучыні», выступоўца адказаць не здолеў.

Пазіцыя абаронцаў правоў сэксуальных меншасцяў была простай. Яны гаварылі аб агульным праве на свабоду сходаў і дэманстрацый ды спасылаліся на сітуацыю з правамі сэксуальных меншасцяў у развітых краінах Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

«Збірацца мірна і без зброі — гэта права кожнага. Я прызнаю такое права за ўсімі. Нават за гамафобамі», — заявіў прадстаўнік праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка.

Шмат больш цікавымі і неардынарнымі былі пытанні і заявы шараговых удзельнікаў дэбатаў. Іх цікавілі крыніцы фінансавання прадстаўленых на дэбатах арганізацый, разуменне прапаганды і палітыкі ў сучаснай Беларусі і шмат іншага. Мадэратару было вельмі няпроста ўтаймаваць ўсё больш актыўных гледачоў. Тым больш што асабліва кансерватыўна настроеныя адкрыта абражалі і пагражалі расправай прысутным геям. Ва ўсім гэтым непачутымі і незразумелымі засталіся словы нарвежца, які шчыра здзівіўся адкрытай гамафобіі некаторых беларускіх моладзевых арганізацый.

«Нельга перастаць быць гомасэксуалістам, як нельга перастаць быць белым, альбо неграм», — спрабаваў ён пераканаць аратараў.

Аднак марна. Ігара Чапігу з «Правага альянса» гэтыя словы не толькі не прымусілі задумацца, а адно падлілі масла ў агонь. Ён заявіў, што «Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, надаючы ўсім роўныя павы, супярэчыць Бібліі. А значыць, варта адмяніць яе дзеянне ў хрысціянскіх краінах». Далей пайшла гаворка аб заняпадзе Заходняй цывілізацыі ўцэлым і дэбаты канчаткова ператварыліся ў размову глухога з нямым.

Завяршалася паседжанне Ліберальнага клуба гучнай заявай Марата Абрамоўскага з «Руху будучыні» аб неабходнасці канстытуцыйна замацаваць забарону на правядзенне гей-парадаў і прапаганду гомасэксуалізма ў Беларусі.

На фоне такіх словаў меркаванне мадэратара М.Нядзвецкага аб неабходнасці абмеркавання гэтай праблемы страціла ўсякі сэнс.


Алесь Пілецкі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яно было прысвечанае праблемам сэксуальных меншасцяў у Беларусі і атрымалася зусім неліберальным.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика