Літвіна: Знікненне накладу
09.07.2010 23:11
—
Новости Общества
|
У Беларускай асацыяцыі журналістаў пракамэнтавалі той факт, што большая частка накладу недзяржаўнага штотыднёвіка «Наша Ніва» (№ 25) не паступіла ў шапікі. Нумар прыйшоў толькі падпісчыкам. У гэтым нумары «Наша Ніва» распавяла пра падпісанне Мытнага саюза на ўмовах Расіі, фільм НТВ «Хросны бацька» і рэакцыю на яго беларускіх уладаў. Камэнтуючы сытуацыю прэс-службе, старшыня БАЖ Жанна Літвіна заявіла: «Напрыканцы 2008 году, пасьля вяртаньня ў сыстэму распаўсюду «Нашай Нівы» і «Народнай волі», былі спадзяваньні, што наступным крокам можа стаць зьняцьцё блякады на распаўсюджаньне астатніх недзяржаўных выданьняў. Але, на жаль, факт зьнікненьня большай часткі накладу «Нашай Нівы», што мела паступіць у шапікі сыстэмы «Саюздрук», ёсьць сумнай прыкметай ажыцьцяўленьня цэнзуры ў Беларусі. Нягледзячы на тое, што гаворка ідзе пра дачыненьні двух суб’ектаў гаспадараньня, на якія так любяць спасылацца супрацоўнікі сыстэм распаўсюджваньня. Тое, што зараз адбываецца, у чарговы раз пацьвярджае, што вяртаньне дзьвюх газэт у сыстэмы «Белпошта» і «Саюздрук» было палітычным рашэньнем. Якое, аднак, яшчэ не гарантуе, што гэтыя выданьні будуць пазбаўленыя праблем з распаўсюдам». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларускай асацыяцыі журналістаў пракамэнтавалі той факт, што большая частка накладу недзяржаўнага штотыднёвіка «Наша Ніва» (№ 25) не паступіла ў шапікі. Нумар...
|
|