Затрыманы нелегальны гандляр дарагім імпартным спіртным. 21.by

Затрыманы нелегальны гандляр дарагім імпартным спіртным

13.07.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікі сталічнай міліцыі выявілі нелегальнага гандляра дарагім алкаголем, які прадаваў яго праз інтэрнет. Для гэтага праваахоўнікі замовілі ў яго буйную партыю спіртнога, паведаміла прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС Мінска Ала Галубовіч."Знайсці і зрабіць буйны заказ на імпартнае спіртное ў інтэрнет-сетцы аказалася справай няхітрай. Літаральна ў гэты ж дзень міліцыянеры ўжо размаўлялі з гандляром па тэлефоне і дамаўляліся аб месцы сустрэчы", — сказала яна. 

У выніку 20-гадовы непрацуючы жыхар сталіцы быў затрыманы адразу ж пасля здзелкі. З салона яго аўтамашыны канфіскаваныя 24 бутэлькі рому, дзве тэкілы і бутэлька джыну. Агульны аб'ём безакцызнага алкаголю склаў 27 літраў, яго кошт — 1,7 мільёна рублёў. Затрыманы прызнаўся, што такім чынам вырашыў зарабіць. Ён наймае кватэру і шукае працу, паведамляе БелаПАН

"Цяпер мы вывучаем каналы пастаўкі канфіскаванага алкаголю ў нашу краіну, — пракаментаваў начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Фрунзенскага РУУС Анатоль Сушчэня. — Гандляру пагражае даволі сур'ёзны адміністрацыйны штраф — да 20 базавых велічынь (да 700 тысяч рублёў), плюс канфіскацыя прадукцыі".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі сталічнай міліцыі выявілі нелегальнага гандляра дарагім алкаголем, які прадаваў яго праз інтэрнет. Для гэтага праваахоўнікі замовілі ў яго буйную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика