Да ўладаў звярнуліся з просьбай перайменаваць праспект Дзяржынскага ў Вітаўта. 21.by

Да ўладаў звярнуліся з просьбай перайменаваць праспект Дзяржынскага ў Вітаўта

13.07.2010 13:53 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На круглым стале, прысвечаным ролі Грунвальдскай перамогі ў гісторыі Беларусі і іншых еўрапейскіх краін, прадстаўнікі аргкамітэту па святкаванню Грунвальда агучылі свае ініцыятывы. Мерапрыемства адбылося 8 ліпеня ў Сядзібе ПБНФ. Актыўны ўдзел прынялі гісторыкі Сяргей Тарасаў, Анатоль Тарас, мастак Мікола Купава і святар БАПЦ айцец Акаловіч.

Мікола Купава ў сваёй прамове адзначыў, што на сённяшні дзень трыццаць харугваў, пад якімі выступілі беларускія ваяры на Грунвальдскім полі, ужо даследаваны і адноўлены. Яны павінны стаць нашай гісторыка-культурнай каштоўнасцю, якую трэба папулярызаваць праз творы мастацтва і літаратуры.

З ім фактычна пагадзіўся Сяргей Тарасаў. Ён таксама згадаў, з якім размахам у БССР адзначаўся юбілей Кулікоўскай бітвы. Тады, па словах гісторыка, гэтую тэму не абышло ніводнае беларускае перыядычнае выданне. Аднак да Грунвальдскай бітвы, якая мае куды як большае значэнне ў гісторыі нашай краіны і ўсёй Еўропы, належнай увагі з боку дзяржавы няма.

− Перамога пад Грунвальдам зрабіла істотны станоўчы ўплыў на развіццё нашай дзяржаўнасці. Параўнаць па сваёй значнасці Грунвальд можна хіба што з бітвай пад Оршай. Нам патрэбна папулярызаваць славутыя старонкі беларускай гісторыі, іх не так многа. На жаль, гэта пакуль не з’яўляецца дзяржаўнай палітыкай, − адзначыў са шкадаваннем прамоўца.

Леанід Акаловіч распавёў журналістам пра публікацыі ў незалежнай прэсе, прысвечаныя дзеянням Аргкамітэта па адзначэнню 600-годдзя Грунвальдскай перамогі. Выступоўца пазнаёміў прысутных са зваротамі да мясцовых уладаў з просьбай перайменаваць вуліцы Мінска ў гонар Вітаўта Вялікага і караля Ягайлы ды іншых князёў, а таксама з пісьмовай просьбай да міністра культуры надаць рэканструяваным харугвам статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. На думку а. Акаловіча, было б вельмі натуральна назваць імём Вітаўта цяперашні праспект Дзяржынскага, а плошчу Мясніковіча ці Юбілейную перайменаваць у плошчу Грунвальдскай перамогі. Айцец Акаловіч таксама распавёў пра ініцыятыву правесці конкурс праектаў помнікаў у гонар перамогі пад Грунвальдам у Мінску, Віцебску, Мсціславе, Віцебску, Гродна.

Удзельнікі круглага стала наракалі на тое, што з прычыны абыякавасці беларускай дзяржавы да нашай гісторыі славу беларускіх продкаў часта прыпісваюць сабе іншыя народы. Пакуль ўлады часам пагаджаюцца толькі на тое, каб імёны сапраўдных беларускіх гістарычных постацяў надаваць вулачкам на ўскраінах.

Паводле Анатоля Тараса, у дыскусіях з гісторыкамі той жа Літвы трэба абапірацца на нямецкія крыніцы як больш дакладныя. На думку гісторыка, няма сэнсу спрачацца за гістарычную праўду з іншымі краінамі. Трэба прапагандаваць уласную, няхай нават трохі міфалагізаваную гісторыю ў Беларусі, выхоўваць на ёй сваё пакаленне. І праз 10 год самасвядомасць зменіцца.

− Калі будзе матэрыяльны дабрабыт без нацыянальнага і духоўнага стрыжня – нічога добрага ў краіне не атрымаецца. Беларусь альбо выспее ў нацыянальную дзяржаву, альбо ўвогуле знікне, − папярэджвае навукоўца-папулярызатар.

Паводле Анатоля Тараса, нягледзячы на складанасці, трэба пісаць і гаварыць, гаварыць і пісаць. Спачатку – на ўзроўні энтузіястаў, потым падключыцца дзяржава. Закінутая інфармацыя нікуды не знікне. Інтарэс да сваёй гісторыі насамрэч вельмі вялікі, хоць пакуль не яўны.

Намеснік старшыні аргкамітэта Мікола Купава напрыканцы зазначыў, што круглы стол з’яўляецца падрыхтоўчым этапам да навуковай канферэнцыі, прысвечанай вынікам больш дэтальнага даследавання ўдзелу беларускіх продкаў у Грунвальдскай бітве, якая запланавана на кастрычнік.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На круглым стале, прысвечаным ролі Грунвальдскай перамогі ў гісторыі Беларусі і іншых еўрапейскіх краін, прадстаўнікі аргкамітэту па святкаванню Грунвальда...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика