Новы амбасадар Польшчы зьявіцца ў Беларусі ўвосень. 21.by

Новы амбасадар Польшчы зьявіцца ў Беларусі ўвосень

22.07.2010 17:23 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З красавіка ў Беларусі вакантная пасада амбасадара Польшчы. Генрык Літвін пасьля авіякатастрофы самалёта польскага прэзыдэнта Леха Качыньскага быў прызначаны на пасаду падсакратара МЗС Польшчы замест Анджэя Крэмэра, які загінуў пад Смаленскам.

Толькі ўвосень амбасаду Польшчы ў Менску ачоліць новы пасол, паведамляе Радыё Рацыя са спасылкай на першага сакратара польскай амбасады Паўла Марчука: «Ужо вызначаная кандыдатура на гэтую пасаду і прыкладны тэрмін прыезду новага пасла. Аднак перад афіцыйным камюніке прозьвішча яго назваць не магу».

Абавязкі амбасадара зараз выконвае дарадца Вітальд Юраш.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З красавіка ў Беларусі вакантная пасада амбасадара Польшчы. Генрык Літвін пасьля авіякатастрофы самалёта польскага прэзыдэнта Леха Качыньскага быў прызначаны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика