Праз невысносную спёку ДАІ рэкамендуе кіроўцам адмовіцца ад паездак
23.07.2010 07:40
—
Новости Общества
|
З улікам прагназаванага метэаролагамі ўзмацнення гарачыні да +35—37 градусаў упраўленне Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі рэкамендуе кіроўцам пры магчымасці адмовіцца ад паездак. Настойліва прапануецца таксама кантраляваць сваё самаадчуванне падчас руху, браць з сабой халодныя напоі і як мага часцей спыняцца для адпачынку. У выпадку недамагання або перагрэву — спыніцца ў цені і не працягваць руху, пакуль не стане лепш. ДАІ папярэджвае, што ў гарачае надвор"е кіроўцы хутчэй стамляюцца, іх увага рассейваецца, а рэакцыя значна пагаршаецца. У многіх людзей з"яўляецца галавакружэнне, вяласць, санлівасць. Усё гэта ўплывае на бяспеку дарожнага руху. У выхадныя нарады дарожна-патрульнай службы ДАІ будуць кантраляваць бяспеку дарожнага руху на дарогах і ў месцах масавага адпачынку грамадзян з максімальным выкарыстаннем усіх тэхнічных сродкаў фіксацыі правапарушэнняў для арганізацыі бяспекі дарожнага руху. Асабліва ўвага будзе надавацца выкананню ўстаноўленых хуткасных рэжымаў, наяўнасці права кіравання, фізічнаму стану кіроўцаў, выкарыстанню рэменя бяспекі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Настойліва прапануецца таксама кантраляваць сваё самаадчуванне падчас руху, браць з сабой халодныя напоі і як мага часцей спыняцца для адпачынку. |
|