Пажаранебяспечная сітуацыя ў лясах Беларусі ўскладніцца ў другой палове лета. 21.by

Пажаранебяспечная сітуацыя ў лясах Беларусі ўскладніцца ў другой палове лета

23.07.2010 07:40 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пажаранебяспечная сітуацыя ў лясах Беларусі ў другой палове лета, хутчэй за ўсё, ускладніцца,

лічыць спецыяліст аддзела па ўзнаўленні, ахове, абароне лесу, навуцы і надзвычайных сітуацыях упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Павел Дземянцей. Пра гэта ён заявіў 22 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«У другой палове лета можна прагназаваць павелічэнне ачагоў узгарання, выкліканых гарачым надвор’ем і, як вынік, больш частым наведваннем лясоў грамадзянамі падчас адпачынкаў. Таксама ў гэты час часцей наведваюцца лясы для збору ягад і грыбоў», — сказаў ён.

Паводле слоў Дземянцея,

гарачае надвор’е высушыць глебу, што можа выклікаць узгаранне тарфянікаў.

«У Беларусі шмат асушаных тэрыторый, таму ачагі ўзгарання тэарэтычна могуць узнікнуць вакол большасці гарадоў Беларусі», — сказаў Дземянцей. Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пажаранебяспечная сітуацыя ў лясах Беларусі ў другой палове лета, хутчэй за ўсё, ускладніцца, лічыць спецыяліст аддзела па ўзнаўленні, ахове, абароне лесу,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика