27 ліпеня TUT.BY адзначае 20-годдзе дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі. 21.by

27 ліпеня TUT.BY адзначае 20-годдзе дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі

26.07.2010 19:53 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Роўна 20 год назад, 27 ліпеня 1990 года, Вярхоўны савет тады яшчэ Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Яшчэ праз год, 25 жніўня 1991 года, дэпутаты надалі Дэкларацыі статус канстытуцыйнага закона.

Сёння ў Беларусі чамусьці не прынята ўзгадваць гэтую гістарычную дату, якой прынята ганарыцца ва ўсім свеце. З 1996 года Дзень незалежнасці Беларусі святкуецца не 27, а 3 ліпеня. Дык усё ж, што для беларусаў значыць абвяшчэнне незалежнасці радзімы? Адказ на гэта шукайце ў нашым апытанні ў эфіры TUT.BY пасля 10-й гадзіны.

Аб 11.15 гутарым у студыі з непасрэднымі ўдзельнікамі гістарычных падзей: дэпутатамі Вярхоўнага савету 12-га склікання Мечыславам Грыбам і Валянцінам Голубевым. Генерал Грыб пазней ўзначаліць Вярхоўны Савет. Голубеў жа быў аўтарам праекту Дэкларацыі, прапанаванага апазіцыяй Беларускага Народнага Фронту.

Аб 12.15 размаўляем з журналістамі, якія 27 ліпеня 1990 года перадалі са сцен Вярхоўнага Савета першую інфармацыю аб прыняцці дэпутатамі Дэкларацыі незалежнасці. У нас у гасцях — Уладзімір Багданаў — журналіст, фотамастак, адзін з заснавальнікаў газеты “Прессбол”, дырэктар рэкламнага агенцтва "Гальфстрым", а таксама адзін з ветэранаў беларускай службы “Радыё Свабода” Уладзімір Глод. У 1990-м Багданаў і Глод працавалі карэспандэнтамі БелТА/ТАСС у Вярхоўным Савеце.

А 14-й у эфіры праграма “Без ответов: Три кита современного счастья: успех, гламур и креатиff?”

Изменилось ли понятие счастья за последние десятилетия? Что ныне почитается за счастье: успех, карьерный рост, отсутствие ограничений, красивая жизнь? Кстати, так ли уж красива "красивая жизнь"? Может ли быть счастливым человек, довольствующийся малым? Или это неудачник, лох, лузер? И полноценно ли общество, где критериями полноценности считаются успех, гламур и креатиff?


Ёсць пытанні да нашых гасцей? Жадаеце выказацца па адной з праблем? Скарыстайцеся студыйнымі камунікатарамі: ICQ 470659469 і Skype smotritutby. Традыцыйна нагадваем, што аўтары самых цікавых пытанняў атрымаюць магчымасць асабіста задаць іх па Skype у жывым эфіры TUT.BY.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Роўна 20 год назад, 27 ліпеня 1990 года, Вярхоўны савет тады яшчэ Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика