У Ваўкавыску міліцыя канфіскавала шыльду ў гонар Ларысы Геніюш
27.07.2010 14:51
—
Новости Общества
|
У Ваўкавыску, 27 ліпеня, а На доме на вуліцы Перамогі, у якім яна нарадзілася, грамадскія актывісты збіраліся адкрыць мемарыяльную шыльду. Паэтка нарадзілася ў 1910 г. у фальварку Жлобаўцы, але пазней яе сваякі перавезлі гэты дом у Ваўкавыск, які цяпер і стаіць на вуліцы Перамогі, 40. За некалькі хвілін да пачатку акцыі грамадскі актывіст, прадпрымальнік і краязнавец Мікалай Кавальчук быў затрыманы міліцыяй і адвезены ў пастарунак. Шыльда была сарвана з будынка і сканфіскавана.Міліцыя патлумачыла затрыманне і канфіскацыю тым, што Кавальчук незаконна ўсталяваў шыльду, але будынак - прыватны, і з гаспадарамі было дасягнута дамоўленасць, дазволу ўладаў на гэта не патрабуецца. Потым вуліца Перамогі была перакрыта супрацоўнікамі газавай службы, якія казалі, што «ёсць праблемы». Нягледзячы на гэта ля дома, у якім нарадзілася Ларыса Геніюш (Міклашэвіч), сабралася 30 чалавек, у тым ліку актывісты грамадскай кампаніі «Гавары праўду», якія актыўна падтрымліваюць мерапрыемствы ў гонар паэткі. 14:06 На ганку дома выступілі пісьменнікі Міхась Скобла, грамадскі дзеяч Анатоль Белы, лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў. Потым усе скіравалася да пастарунка міліцыі дабівацца вызвалення сп-ра Кавальчука. 14:46 У пастарунак пусцілі аднаго Уладзіміра Някляева, які праз пяць хвілін выйшаў адтуль з Мікалаем Кавальчуком. Мікалай Кавальчук заначыў, што напісаў заяву ў міліцыю з нагоды канфіскацыі шыльды. Міліцыя, у сваю чаргу, заявіла, што шыльда будзе затрымана да суда, які высветліць, хто і з якой мэтай усталёўваў мемарыяльную дошку. Сёння пад Ваўкавыскам павінен прайсці бардаўскі канцэрт у гонар Ларысы Геніюш. Падзяліцца навіной:
Алесь Пілецкі, Ваўкавыск Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ваўкавыску прайшло святочнае мерапрыемства ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння паэткі. |
|