На мінскіх могілках ушанавалі памяць творцаў незалежнасці. 21.by

На мінскіх могілках ушанавалі памяць творцаў незалежнасці

27.07.2010 15:56 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

27 ліпеня ў Мінску на Усходніх, Паўночных і Кальварыйскіх могілках згадвалі людзей, што спрычыніліся да аднаўлення незалежнасці, але адышлі ад нас за гэтыя 20 гадоў.

На Усходніх могілках ушанавалі памяць Васіля Быкава, ля магілы якога выступіў пісьменнік Генадзь Бураўкін. На яго думку, абвяшчэнне незалежнасці — важная гістарычная падзея, забывацца на якую — кашчунства. «Кланяючыся гэтаму дню, мы павінны кланяцца людзям, якія яго набліжалі, такім як Быкаў».

Дэлегацыя наведала магілы палітыка Генадзя Карпенкі, фатографа Уладзіміра Кармілкіна, які захоўваў на здымках гістарычныя моманты ды пакінуў пасля сябе вялізны архіў, Ігара Герменчука — дэпутата, рэдактара газеты «Свабода».

На Паўночных могілках ушанавалі памяць пісьменніка Артура Вольскага.

«Гаворачы пра сённяшняе свята варта не толькі прыгадаць тых, хто спрычыніўся да непасрэднага абвяшчэння Дэкларацыі, але і ранейшых дзеячаў незалежніцкага руху», — зазначыў на кальварыйскіх могілках мастак Мікола Купава. Прысутныя ўсклалі кветкі да магілаў Янкі Лучыны, Вацлава Іваноўскага, а таксама да магілы мастака, аўтара эталону сённяшняга герба Пагоня Яўгена Куліка,

Падзяліцца навіной: 
Юліян Місюкевіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 ліпеня ў Мінску на Усходніх, Паўночных і Кальварыйскіх могілках згадвалі людзей, што спрычыніліся да аднаўлення незалежнасці, але адышлі ад нас за гэтыя 20...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика