«Наша Ніва» атрымала адразу два папярэджанні ад Міністэрства інфармацыі
28.07.2010
—
Новости Общества
|
![]() аб тым, што наклад «НН» № 25 ад 7 ліпеня 2010 г. «быў накіраваны для рэалізацыі ў гандлёвыя аб’екты прадпрыемства». Адпаведна, лічыць Мінінфармацыі, «канфіскацыя выдання не ажыццяўлялася». Інфармацыя, змешчаная ў артыкуле «Хросны бацька сканфіскаваў», як адзначаецца ў лісце за подпісам міністра Алега Праляскоўскага, «можа нанесці шкоду ў тым ліку і дзяржаўным інтарэсам, паколькі скажае практыку ўзаемадзеяння дзяржавы з сродкамі масавай інфармацыі». Другое папярэджанне, датаванае 26 ліпеня, тычыцца артыкула «БРСМ рэкламуе фільм «Хросны бацька», змешчанага ў «НН» № 25. «Згодна інфармацыі грамадскага аб’яднання „Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі“ актывістамі згаданага аб’яднання 6 ліпеня ў г. Мінску была зладжаная акцыя, зместам якой не з’яўлялася рэклама згаданага фільма», — адзначаецца ў лісце. Адпаведна, лічаць у Мінінфармацыі, «апублікаваная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і ганьбіць рэпутацыю дадзенай юрыдычнай асобы». Крынiца: Наша Ніва
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу аднаго тыдня газета |
|