У Салігорску міліцыянты сарвалі конкурс малюнкаў на асфальце
28.07.2010 13:48
—
Новости Общества
|
Шасцярым затрыманым прыпісалі ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. У горадзе ля крамы «Дзіцячы свет» мусіў у чацвёрты раз адбыцца конкурс малюнкаў на тэму любові да Радзімы, які традыцыйна 27 ліпеня ў гадавіну абвяшчэння Дэкларацыі незалежнасці ладзіць салігорскі «Малады Фронт». За паўгадзіны да мерапрыемства ў двух хлопцаў з Мінску, што прыехалі паглядзець імпрэзу, міліцыянты даглядзелі рэчы ў заплечніках і перапісалі пашпартныя дадзеныя. А «Зараз уключым музыку, пачнём маляваць — шмат людзей далучыцца», — распавялі арганізатары, зыходзячы з мінулага досведу. Аднак, супраць малявання на асфальце выступілі міліцыянты, якіх сёлета налічвалася досыць шмат: чалавек пятнаццаць у форме і некалькі ў цывільным. Іван Шыла, адзін з ініцыятараў штогадовага конкурсу, марна спрабаваў дамовіцца з праваахоўнымі органамі. Урэшце юнак заклікаў пачынаць маляваць і сам узяўся за крэйду. Неўзабаве пяцёра юнакоў — Рыгор Астапеня, Іван Шыла, Андрусь Тычына, Ільля Нагорны, Сяргей Герановіч — апынуліся ў міліцэйскіх машынах, адна з каторых выглядала зусім па цывільнаму. Перад затрыманнямі хлопцы паспелі намаляваць толькі некалькі лініяў. Маладафронтавец Аляксей Валабуеў абвясціў прысутным, што конкурс не адбудзецца і заклікаў падыйсці да пастарунку, каб маральна падтрымаць затрыманых. Праз хвіліну Аляксей ужо сядзеў каля Івана ў міліцэйскай машыне. Паплечнікі затрыманых сабралі прыгатаваныя пераможцам конкурсу падарункі, крэйду ды рушылі ў бок парка. За дзеяннямі моладзі ў скверы цягам некалькі гадзін сачыла «ахова» з У пастарунку на затрыманых склалі пратаколы па артыкулу 23.34 адміністрацыйнага кодэксу, «удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве». Праз тры гадзіны ўсіх шасцярых адпусцілі. Падзяліцца навіной:
Юльян Місюкевіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шасцярым затрыманым прыпісалі ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. |
|