238 беларусаў захацелі стаць палякамі, і толькі адзін паляк — беларусам. 21.by

238 беларусаў захацелі стаць палякамі, і толькі адзін паляк — беларусам

04.08.2010 13:54 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грамадзянамі Беларусі хочуць стаць расіяне і казахі, а кітайцы - не. У нашай краіне, як і ў Еўрасаюзе, зніжаецца колькасць людзей, якія атрымліваюць грамадзянства.

Другі год запар працягвае зніжацца колькасць людзей, якія атрымліваюць еўрапейскае грамадзянства.

У 2008 годзе больш за ўсё грамадзянстваў выдала Францыя, на другім месцы - Вялікабрытанія, затым - Нямеччына. Разам гэта складае 50% усіх выдадзеных грамадзянстваў у Еўрасаюзе. Нягледзячы на тое, што гэтыя краіны лідзіруюць, штогод яны выдаюць усё менш і менш грамадзянстваў.

Часцей за ўсё грамадзянамі ЕС хочуць быць туркі і мараканцы, паведамляе польскі партал tvn 24:

“Як і ў папярэднія гады, мараканцаў і туркаў найбольш сярод тых, хто сталі грамадзянамі ЕС. У 2008 годзе 64 тысячы туркаў і 50 тысяч мараканцаў атрымалі грамадзянствы Францыі, Італіі, Іспаніі і Нямеччыны”.

Паводле дадзеных Еўрастату, за 2008 год у Польшчы з’явілася 1800 новых палякаў. У асноўным польскае грамадзянства атрымалі ўкраінцы (587), беларусы (238) і расіяне (107).

Менш людзей сталі атрымліваць і беларускае грамадзянства - у параўнанні з мінулым годам іх стала на 800 чалавек менш. Гэта агульная тэндэнцыя ў свеце, звязаная з больш жорсткімі законамі аб грамадзянстве, патлумачыў Еўрарадыё начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун:

“За першае паўгоддзе 2010 года беларускае грамадзянства атрымала каля трох з паловай тысячаў чалавек. З мінулым годам гэтая лічба арыентыровачна зменшылася дзесьці на 800 чалавек. Гэта звязана з тым, што зменшылася колькасць людзей, якія набываюць грамадзянства паводле спрошчанага парадку, што ў сваю чаргу звязана са зменамі заканадаўства аб грамадзянстве”.

Беларусь пайшла па тым самым шляху, што і Еўрасаюз. Працягвае Аляксей Бягун:

“Ва ўсім свеце, у тым ліку і палітыка Еўрасаюза, скіравана на тое, каб рабіць больш жорсткім заканадаўства аб грамадзянстве. Каб прад’яўляць дадатковыя патрабаванні да пытанняў натуралізацыі замежных грамадзянаў, якія пражываюць на тэрыторыі ЕС. Вось чаму там уводзяць тэст на веданне мовы, наяўнасць законнай крыніцы існавання і г. д. Мы пайшлі па тым самым шляху”.

Згодна са словамі Аляксея Бягуна, больш за ўсё беларускае грамадзянства сёлета атрымлівалі грамадзяне з Расіі, Казахстана і Ўкраіны. Таксама шмат было тыповых асобаў без грамадзянства - 812 чалавек.

А вось сярод кітайцаў жадаючых стаць грамадзянамі Беларусі не знайшлося, нягледзячы на тое, што нямала іх навучаецца ў нашых ВНУ. За першае паўгоддзе 2010 года беларускае грамадзянства атрымалі таксама 7 афганцаў, 3 в’етнамцы, 1 пакістанец і 1 паляк. 



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За першае паўгоддзе 2010 года беларускае грамадзянства атрымалі таксама 7 афганцаў, 3 в’етнамцы, 1 пакістанец і 1 паляк.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика