Справа супраць Тарэсы Собаль адноўленая ў трэці раз. 21.by

Справа супраць Тарэсы Собаль адноўленая ў трэці раз

04.08.2010 15:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння кіраўнічку івянецкага аддзела незалежнага Саюзу палякаў Беларусі Тарэсу Собаль не выпусцілі з Беларусі. Яе знялі з цягніка Мінск-Варшава а другой ночы.

Тарэса Собаль. Фота Юліі Дарашкевіч.

«Мы ўжо прайшлі пашпартны кантроль, колы ў вагонах памянялі, а тут раптам заходзіць памежнік у купэ і запрашае мяне выйсці. Я з сабой мела пастанаўленне аб закрыцця судовай справы супраць мяне ад 7-га ліпеня. Паказвала гэты дакумент памежнікам, але яны толькі тлумачылі, што я ўнесеная ў іх базу і не магу перасякаць дзяржаўную мяжу.

Пставілі мне ў пашпарт штамп „У выездзе адмоўлена“ і адпусцілі»,

 — распавяла ў размове з карэспандэнтам «НН» Тарэса Собаль.

Адвакат спадарыні Собаль, Аляксандр Галіеў, патлумачыў, што забарона на выезд звязаная з новай крымінальнай справай.

«Мне патлумачылі, што справа, якая закрывалася ўжо двойчы ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства, узбуджаная ў трэці раз. Адпаведна, ізноў існуе забарона на выезд за межы краіны»,

 — распавёў адвакат.

Нагадаем, што ў канцы 2009 году супраць Тарэсы Собаль была ўзбуджаная крымінальная справа. Старшыню івянецкага аддзела СПБ абвінавачвалі ў незаконным прысваенні сродкаў арганізацыі ў 2004 г. Справа двойчы закрывалася праз адсутнасць складу злачынства.

Падзяліцца навіной: 
Алесь Пілецкі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня івянецкага аддзелу СПБ даведалася аб гэтым, калі яе сёння ўночы знялі з цягніка ў Брэсце
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика