Залiкоўка ў шкатулцы. 21.by

Залiкоўка ў шкатулцы

06.08.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З унiверсiтэцкай аудыторыi ў следчы iзалятар трапiў выкладчык кафедры эканамiчнай кiбернетыкi матэматычнага факультэта Гомельскага дзяржунiверсiтэта iмя Францыска Скарыны. Ён падазраваецца ў атрыманнi хабару ад студэнтаў.

Праяўляючы слабасць да антыкварных рэчаў, выкладчык наведваў гандлёвыя цэнтры i прыватныя крамы, дзе прыглядаў сабе патрэбны тавар – распiсныя падносы, сервiзы, шкатулкi, вазы. Не грэбаваў спецыялiст дакладных навук i банальнымi аксесуарамi для камп’ютэра – клавiятурай, «мышкай», праязднымi бiлетамi, прадуктамi харчавання i iншай драбязой. Затым даваў практычныя заданнi групе жадаючых атрымаць запаветны запiс у залiкоўцы, якi тавар, у якой гандлёвай кропцы i за якi кошт набыць для яго. Да прыкладу, адна з падгруп студэнтаў перадала выкладчыку залiкоўкi разам з распiсаным ружамi падносам коштам 170 тысяч рублёў, iншая – рэдкую шкатулку.

Па iнфармацыi следчых, ужо сёння вядома аб 10 эпiзодах прыняцця хабару i каля 40 студэнтах, якiя наладжвалi падобныя «дзелавыя» стасункi са сваiм выкладчыкам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ВыкладчыкГомельскага дзяржунiверсiтэтападазраецца ў хабарнiцтве
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика