7710 рублёў для салдатаў тэрміновай службы - кошт агульнавайсковага пайка
06.08.2010 10:51
—
Новости Общества
|
Як паведаміў начальнік харчовага ўпраўлення Міністэрства абароны Рыгор Голуб, нормы забеспячэння для ваеннаслужачых пастаянна ўдасканальваюцца. З улікам рэкамендацый спецыялістаў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра гігіены Міністэрства аховы здароўя быў распрацаваны і з 1 красавіка гэтага года зацверджаны новы склад пайкоў. У агульнавайсковы, напрыклад, дадаткова ўведзены 20 г смятаны, 15 г сычужнага сыру, а 40 г каўбасных вырабаў заменены на такую ж колькасць мяса птушкі. Салдаты сталі штодня атрымліваць полівітаміны, курынае яйка, ужываць больш сокаў. Разам з тым у рацыёне зменшана колькасць хлеба, бульбы і цукру. Падзяліцца навіной:
Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміў начальнік харчовага ўпраўлення Міністэрства абароны Рыгор Голуб, нормы забеспячэння для ваеннаслужачых пастаянна ўдасканальваюцца.З улікам...
|
|