Беларусь прапануе Расіі пабудаваць да 100 дамоў, што згарэлі, і цалкам іх аснасціць
07.08.2010 16:22
—
Новости Общества
|
Беларусь гатова пабудаваць у пацярпелых ад пажару рэгіёнах Расіі да 100 дамоў і аснасціць іх усім неабходным. Пра гэта паведаміў 7 жніўня на «Да канца верасня, максімум да 15 кастрычніка, мы гатовы пабудаваць да 100 домікаў», — адзначыў міністр. Паводле яго слоў, Беларусь ужо накіравала прапановы па праектах у найбольш пацярпелыя вобласці Расіі — Смаленскую, Ніжагародскую, Маскоўскую, Варонежскую. Селязнёў удакладніў, што Беларусь прапануе, у прыватнасці, будаўніцтва буйнапанельных аднапавярховых блакаваных аднакватэрных дамоў, а таксама хуткабудаваных шчытавых дамоў. «Праект ёсць, арганізацыі вызначаны, але, на жаль, пакуль мы не атрымалі запрашэнне. Спадзяюся, нашы прапановы будуць разгледжаны», — заявіў міністр. Ён удакладніў, што Беларусь упісваецца ў цэнавы дыяпазон кампенсацыі за згарэлую маёмасць — не больш як 2 млн. расійскіх рублёў, або прыкладна 60 тыс. долараў, на адну сям’ю. «Мы ўпісваемся з рэнтабельнасцю каля нуля з улікам транспарціроўкі. Калі трэба дапамагчы, то тут не да прыбытку», — падкрэсліў міністр.Селязнёў дадаў, што Беларусь гатова не толькі будаваць дамы, але і поўнасцю аснасціць іх усім неабходным: «Мы можам пабудаваць домікі і поўнасцю аснасціць іх мэбляй: паставіць ложкі, халадзільнікі, тэлевізары, пральныя машыны, мікрахвалевыя печы, аж да пастаўкі свайго хрусталю і відэльцаў з лыжкамі». Такім чынам, адзначыў ён, расходы на адну сям’ю павялічацца да 3 млн. расійскіх рублёў. «Мы разумеем, што патрэбны час для разгляду прапановы. У Расіі яшчэ і самі не пачалі будаваць», — адзначыў Селязнёў.Міністр падкрэсліў, што калі на наступным тыдні, «у Адцягванне будаўнікоў для аказання дапамогі Расіі не паўплывае на аб’ёмы будаўніцтва ўнутры рэспублікі, дадаў міністр. Нагадаем, пажары, выкліканыя наймацнейшай засухай і анамальнай спёкай, бушуюць у 22 расійскіх суб’ектах. Найбольш складаная сітуацыя на тэрыторыі Белгародскай, Варонежскай, Маскоўскай, Ніжагародскай абласцей. Ахвярамі пажараў ужо сталі больш як 50 чалавек. Без прытулку засталіся прыблізна 3,5 тысячы жыхароў Расіі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь гатова пабудаваць у пацярпелых ад пажару рэгіёнах Расіі да 100 дамоў і аснасціць іх усім неабходным. Пра гэта паведаміў 7 жніўня на прэс-канферэнцыі ў... |
|