Вясковыя абітурыенты з кожным годам паказваюць усё больш высокія вынікі
10.08.2010 11:04
—
Новости Общества
|
Абітурыенты вясковых школ Беларусі ў час уступнай кампаніі з кожным годам паказваюць усё больш высокія вынікі. Аб гэтым паведаміла кансультант упраўлення сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Марыя Карпенка, каменціруючы папярэднія вынікі ўступнай кампаніі ў беларускія ВНУ, якая завяршылася 6 жніўня. Паводле яе слоў, апошнія 2–3 гады вясковыя абітурыенты радуюць сваімі паказчыкамі — больш як на 50 працэнтаў спецыяльнасцей набор абітурыентаў праходзіць «па агульнаму конкурсу». Кансультант расказала, што агульны конкурс праводзіцца толькі ў тым выпадку, калі абітурыенты з вёскі набіраюць балы (на тэсціраванні або ўступных іспытах) такія ж або большыя, чым гарадскія абітурыенты. У шэрагу беларускіх ВНУ ў гэтым годзе працэнт паступіўшых вясковых абітурыентаў значна перасягае Аб тым, што ў многіх ВНУ «вясковыя» конкурсы ў гэтым годзе будць адменены сведчыла і тое, што сярэдні бал цэнтралізаванага тэсціравання ў абітурыентаў з вёскі і горада па многіх прадметах практычна не адрозніваўся, а па некаторых нават быў вышэйшым. Так, па беларускай мове ў жыхароў сельскай мясцовасці быў 34,5, а ў гарадскіх — 34,8. Гісторыю Беларусі вяскоўцы ў сярэднім ведаюць на 36,9, а гарадскія абітурыенты на 37,5. А па геаграфіі і сусветнай гісторыі вясковыя абітурыенты наогул паказалі лепшыя вынікі, чым гарадскія: геаграфія — 41 бал супраць 38,4, сусветная гісторыя — 41,3 супраць 40,1. Ды і сярэдні бал атэстата ў выпускнікоў вясковых школ часта большы, чым у гарадскіх. Падзяліцца навіной:
БелТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абітурыенты вясковых школ Беларусі ў час уступнай кампаніі з кожным годам паказваюць усё больш высокія вынікі. Аб гэтым паведаміла кансультант упраўлення...
|
|