Мікалая Аўтуховіча пераводзяць у Івацэвічах з карантыну
10.08.2010 13:47
—
Новости Общества
|
Мікалая Аўтуховіча рыхтуюць да пераводу ў 13-ы атрад івацэвіцкай калёніі № 22. Як паведаміў праваабаронца і юрыст Алег Воўчак, гэта павінна адбыцца найбліжэйшымі днямі. Ваўкавыскі прадпрымальнік, які прыгавораны да пяці гадоў пазбаўленьня волі, быў этапаваны ў івацэвіцкую калёнію (Берасьцейская вобласьць) са сьледчага ізалятару № 1 Менска 23 ліпеня. Увесь гэты час ён знаходзіцца ў карантыне. Паводле інфармацыі Воўчака, адразу пасьля пераводу ў атрад Аўтуховіча павінен агледзець лекар калёніі. "Пасьля будзе разглядацца пытаньне аб пратэзаваньні зубоў Аўтуховічу за межамі калёніі", — сказаў праваабаронца. Як паведамлялася раней, Аўтуховіч працяглы час безвынікова дамагаўся аказаньня яму мэдычнай дапамогі ў справе пратэзаваньня зубоў. З 16 па 22 чэрвеня ён праводзіў галадоўку, патрабуючы мэдычнай дапамогі. У выніку да вязьня былі дапушчаны спэцыялісты-стаматолягі, якія яго абсьледавалі і прызналі неабходнасьць пратэзаваньня. Аўтуховіч і яго абарона настойвалі на тым, каб пратэзаваньне праводзілася ў Менску, спасылаючыся на тое, што ў сталіцы больш высокі ўзровень мэдычнай абслугоўваньня. 6 траўня Вярхоўны суд Беларусі прыгаварыў Аўтуховіча да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі строгага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у перавозцы і захоўваньні пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі. Праваабаронцы лічаць Аўтуховіча і іншых асуджаных па гэтак званай крымінальнай справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў палітвязьнямі, згадваючы пра сур"ёзныя працэсуальныя парушэньні падчас суду. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мікалая Аўтуховіча рыхтуюць да пераводу ў 13-ы атрад івацэвіцкай калёніі № 22. Як паведаміў праваабаронца і юрыст Алег Воўчак, гэта павінна адбыцца найбліжэйшымі...
|
|