Станцыя метро “Плошча Леніна” не стане "Плошчай Незалежнасці"?. 21.by

Станцыя метро “Плошча Леніна” не стане "Плошчай Незалежнасці"?

10.08.2010 15:46 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фото: metroblog.com
Фото: metroblog.com
Перайменаванне станцыі метро “Плошча Леніна” у “Плошчу Незалежнасці” будзе чарговы раз разглядацца ў Мінгарвыканкаме ў верасні. Аб гэтым карэспандэнту TUT.BY паведаміла начальнік аддзела культурна-асветнай працы Упраўлення культуры Мінгарвыканкама Вольга Лукашук.

Як TUT.BY ужо распавядаў, 15 сакавіка Камiсiя па найменаваннi i перайменаваннi вуліц пры Мiнгарвыканкаме (у яе склад уваходзяць гарадскія чыноўнікі, дэпутаты Мінгарсавету, галоўны мастак і прадстаўнікі грамадскасці) прыняла рашэнне аб перайменаванні шэрагу сталічных артэрый. Гэтак, вуліца Герцэна павінна была стаць Бернардынскай, Дзімітрава - Пятніцкай, Рэвалюцыйная - Койданаўскай, Вызвалення - Уваскрасенскай, Камунальная ўзбярэжная - Траецкай узбярэжнай. Апроч таго, станцыя метро “Плошча Леніна” мусіла атрымаць назву “Плошча Незалежнасці”, якую ўжо насіла з 1992 па 2003 год.

Паводле закону, рашэнне Камісіі было надрукавана ў прэсе, пасля чаго цягам двух тыдняў кожны ахвочы мог дасылаць свае заўвагі і прапановы. З улікам грамадскай думкі дэпутаты Мінгарсавета 25-га склікання мелі прыняць канчатковае рашэнне яшчэ напрыканцы сакавіка - пачатку красавіка. Аднак не паспелі зрабіць гэтага да сканчэння чатырохгадовага тэрміну паўнамоцтваў.

Па словах Вольгі Лукашук, да іх прыйшло шмат водгукаў ад мінчукоў - як станоўчых, гэтак і адмоўных.

“Сітуацыя з перайменаваннем “Плошчы Леніна” неадназначная. Ветэранскія арганізацыі супраць. Таму Камiсiя па найменаваннi i перайменаваннi вуліц пры Мінгарвыканкаме вернецца да разгляду гэтага пытання ў верасні”, - адзначыла ў размове з намі чыноўнік.

Калі ж Камісія ўсё ж ухваліць перайменаванне “Леніна” у “Незалежнасці”, матэрыялы будуць перададзеныя на разгляд Мінгарсавета 26-га склікання.

Праўда, адзін з сяброў сталічнай Камiсiі па перайменаваннi, які прасіў не называць свайго імя, падзяліўся з TUT.BY, што мае вялікія сумневы адносна станоўчага вырашэння гэтага пытання. “Надта ўжо складаная і канфліктная сітуацыя”, - сказаў эксперт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перайменаванне станцыі метро “Плошча Леніна” у “Плошчу Незалежнасці” будзе чарговы раз разглядацца ў Мінгарвыканкаме ў верасні
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика