Прадстаўнікі нефармальнага руху "Маладая Беларусь" дэманструюць сваё "жаданне і добрую волю дзейнічаць у межах прававога поля"
11.08.2010
—
Новости Общества
|
Прадстаўнікі нефармальнага руху "Маладая Беларусь" падалі ў Міністэрства юстыцыі дакументы на рэгістрацыю маладзёжнага грамадскага аб'яднання.Як паведамляе прэс-служба руху, устаноўчы з'езд арганізацыі прайшоў у Мінску 10 ліпеня. 10 жніўня лідэр "Маладой Беларусі" Артур Фінькевіч, яго намеснік Анастасія Машчава і член цэнтральнай рады аб'яднання Уладзімір Сяргееў падалі дакументы ў Мінюст, паведамляе БелаПАН.
Як падкрэсліў Фінькевіч, такім чынам прадстаўнікі руху дэманструюць сваё "жаданне і добрую волю дзейнічаць у межах прававога поля". "Больш за тое, сам працэс падрыхтоўкі дакументаў садзейнічае ўнутранай дысцыпліне і ўпарадкаванню дзейнасці", — дадаў ён. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнікі нефармальнага руху "Маладая Беларусь" падалі ў Міністэрства юстыцыі дакументы на рэгістрацыю маладзёжнага грамадскага аб'яднання.
|
|