Зямля прагне прыгажосцi. На Беларусi шмат святыняў, i адна з iх знаходзiцца ў Будславе, што на Міншчыне. 21.by

Зямля прагне прыгажосцi. На Беларусi шмат святыняў, i адна з iх знаходзiцца ў Будславе, што на Міншчыне

14.08.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Зямля прагне прыгажосцi.
На Беларусi шмат святыняў, i адна з iх знаходзiцца ў Будславе, што на Міншчыне.

Гэта цудатворны абраз Мацi Божай Будслаўскай, якi ўшаноўваецца католiкамi i праваслаўнымi вернікамі. Падчас фэсту, 2 лiпеня, у гонар Мацi Божай сюды сходзяцца пілігрымы з Беларусi, блiжэйшага i далёкага замежжа. Гэта людзi, якія прагнуць перш за ўсё духоўнага адраджэння, бо праз яго прыходзiць i фiзiчнае здароўе, умацоўваюцца Вера, Надзея, Любоў. Будслаўская святыня i мясцовыя краявiды натхняюць мастакоў, паэтаў, музыкантаў ствараць свае лепшыя творы. Жыць i працаваць побач з такой прыгажосцю — падарунак лёсу.

Што i казаць, пашчасцiла будслаўчанам. І Любові Мiхайлаўне Юдыцкай (на здымку), настаўнiцы хiмii i бiялогii мясцовай школы, таксама. Яе сядзiба ў Будславе — адна з прыгажэйшых. Няхай няма тут навамодных газонаў, фантанаў цi рэдкiх раслiн, але яна здолела стварыць казку з добра ўсiм знаёмых кветак.Гартэнзiя ў Любовi Мiхайлаўны ўражвае буйнымi суквеццямі. Пляцiстая ружа, дасягнуўшы страхi дома, iмкнецца далей, у неба. Захапляе радуга колераў мноства лiлей. Наогул, гаспадыня аддае перавагу кветкам айчыннай селекцыi, і ў кожнай сваё пачэснае месца.Чаму ж так адбываецца,спытаецеся: у адных гаспадароў ад кветак вачэй не адвесцi, а ў iншых яны кволыя, сцiпла туляцца ўздоўдж агароджы. Адказ просты: трэба любiць кветкi, адносiцца да iх з павагай. Гэта не хлеб цi бульба, якiя мы спажываем, а крынiца натхнення i дабраты для нашай душы, кажуць у Будславе. А яшчэ — удзячнасць роднай зямлi, на якой мы працуем, адпачываем, раджаем дзяцей, гадуем унукаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта цудатворны абраз Мацi Божай Будслаўскай, якi ўшаноўваецца католiкамi i праваслаўнымi вернікамі. Падчас фэсту, 2 лiпеня, у гонар Мацi Божай сюды сходзяцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика