«Моладзь БНФ» пратэставала ў Гомелі супраць указу пра інтэрнэт
16.08.2010 12:07
—
Новости Общества
|
Некалькі сяброў Гомельскай арганізацыі Моладзі БНФ сабраліся а 14-й гадзіне блізу цэнтральнага офіса «Белтэлекам». Актывісты распаўсюджвалі сярод наведнікаў інтэрнэт-цэнтра улёткі з інфармацыяй аб нядаўна прынятым Указе №60, які накіраваны на рэгуляванне інтэрнэта. Акцыя цягнулася больш за гадзіну і выклікала інтарэс як з боку праваахоўных органаў, так і звычайных мінакоў. «Мы расказалі аб асаблівасцях новага закону, аб тым, што спецслужбы будуць мець магчымасьць чытаць прыватную перапіску», — кажа адзін з лідэраў «Моладзі БНФ» Павал Прывалаў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькі сяброў Гомельскай арганізацыі Моладзі БНФ сабраліся а 14-й гадзіне блізу цэнтральнага офіса «Белтэлекам». Актывістыраспаўсюджвалі сярод наведнікаў... |
|