У Лідзе дэмантавана частка помніку ахвярам Катыні. 21.by

У Лідзе дэмантавана частка помніку ахвярам Катыні

18.08.2010 16:17 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра зніклы камень стала вядома 14 жніўня падчас акцыі ўшанавання памяці жаўнераў польскай арміі, што загінулі падчас варшаўскай бітвы ў 1920 годзе.

Аналагічныя акцыі адбываліся ў многіх мястэчках. Але толькі ў Лідзе улады тэлефанавалі арганізатарам і настойліва прасілі не ладзіць мерапрыемства. «Апошнім часам у звязку з надыходзячымі ‘Дажынкамі’, у Лідзе вельмі нервовая абстаноўка,« — лічыць Андрэй Пачобут, адзін з лідэраў Саюза палякаў Беларусі.

Як паведаміў старшыня Таварыства польскай культуры зямлі лідскай Аляксандр Калыска, ля помніку бачны сляды ад пагрузчыка, які забіраў камень. Шасціметровы металічны крыж без надпісаў застаўся на месцы, а валун з словамі «Катынь 1940» увезены ў невядомым накірунку.

«У прамой лініі на лідскім радыё на наш запыт адказалі, што камень быў пастаўлены нелегальна і падлягае ліквідаванню,« — патлумачыў Аляксандр Калыска.

Аднак лідскае Таварыства польскай культуры аб гэтым ніхто не інфармаваў.

Цяпер прадстаўнікі Таварыства плануюць збіраць подпісы з патрабаваннем да мясцовых уладаў вяртання памятнага каменя.

13 красавіка 2010 году у Лідзе на старых могілках па вуліцы Энгельса былі асвечаны катынскі крыж і камень, пастаўленыя ахвярам бальшавіцкага расстрэлу пад Катынню ў 1940 годзе. Камень пратрымаўся тры месяцы. Могілкі знаходзяцца недалёка ад цэнтра горада, каля будучага праспекту Перамогі, які зараз актыўна будуецца ў Лідзе напярэдадні фестывалю ‘Дажынкі 2010’. Катынскі крыж стаў месцам, дзе жыхары горада ў знак салідарнасці з Польшчаю усклалі кветкі ды ставілі знічкі. Аўтарам каменнага помніку з’яўляецца вядомы лідскі разбяр Рышард Груша.

Падзяліцца навіной: 
Юльян Місюкевіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На старых каталіцкіх могілках у Лідзе знік камень, пастаўлены тры месяцы таму ахвярам Катыні.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика