Ротнага коннай паліцыі Вільні вербаваў КДБ Беларусі?
18.08.2010 17:23
—
Новости Общества
|
Затрыманне ротнага камандзіра муніцыпальнай коннай паліцыі пры Віленскім галоўным камісарыяце Лайманаса Банкаўскаса ў Беларусі выклікае падазрэнне не толькі ў яго блізкіх, але і ў супрацоўнікаў літоўскіх спецслужбаў. Ёсць меркаванне, што КДБ, падкінуўшы ў яго машыну наркотыкі, спрабаваў вербаваць гэтага супрацоўніка літоўскай паліцыі. Паведамляецца, што Банкаўскас, які знаходзіўся ў адпачынку, быў затрыманы 16 жніўня на мяжы Літвы і Беларусі, у Ашмянскім раёне. Аднак яго цешча сцвярджае, што Банкаўскаса затрымалі яшчэ ў нядзелю. Банкаўскас жанаты з грамадзянкай Беларусі. Бацькі яго жонкі жывуць у Мінску. Аднак, даведаўшыся пра няшчасце, цешча прыехала ў Вільню, а яго жонка з сябрамі — у Беларусь. Па словах цешчы Банкаўскаса, ён з сям’ёй планаваў ехаць да мора. Перад паездкай вырашыў купіць паліва ў Беларусі. Ён прапаноўваў ехаць разам і блізкім, аднак яны не захацелі. Калі Банкаўскас вяртаўся ў Літву, яго аўтамабіль правяралі не толькі мытнікі, але і супрацоўнікі спецслужбаў. Калі літоўца папрасілі падняць капот, ён гэта зрабіў. У гэты момант ён знаходзіўся на вуліцы, не бачыў, што адбываецца ў салоне і ў багажніку.У яго машыне знайшлі 45,5 грамаў метамфетаміна. Паліцэйскага затрымалі і зачынілі ў Гродзенскім следчым ізалятары. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў. Літоўскія спецслужбы здзівіла і тое, якія наркотыкі былі знойдзеныя ў Банкаўскаса, і іх колькасць. Для наркамана такая колькасць занадта вялікая, а для Кіраўнік Мытнай крымінальнай службы Саўлюс Урбанавічус сказаў наступнае: «Не туды вёз. Метамфетамін вязуць з Літвы. З Беларусі да нас вязуць гераін, гашыш, а не метамфетамін. Нелагічна і дзіўна».Аднак у сераду беларускія службоўцы паведамілі, што Банкаўскаса затрымалі, калі ён уязджаў у Беларусь. Пасля гэтага літоўскія паліцэйскія пачалі высвятляць, калі ж У Вільні ходзяць чуткі, што цесць Банкаўскаса — былы супрацоўнік КДБ высокага рангу або вайсковец — цяпер прадпрымальнік. Нібыта КДБ мог зацікавіцца літоўцам і праз яго цесця. Аднак цешча Банкаўскаса адмаўляе гэтыя чуткі. Па яе словах, яе муж служыў у савецкай арміі, быў маёрам, а пасля развалу СССР сышоў са службы, працаваў у кампаніях, якія гандлююць кампутарамі. Цешча Банкаўскаса сцвярджае, што зяць настроены супраць наркотыкаў і наркагандляроў, таму жанчына не сумняецца, што наркотыкі яму «нахабна і груба падсунулі». Падзяліцца навіной:
delfi.lt Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя падрабязнасці затрымання літоўскага паліцэйскага. |
|