Сведку па крымінальнай справе за паклёп у Інтэрнэце вярнулі кампутар
19.08.2010 13:40
—
Новости Общества
|
Мікола Сусла з Вілейкі амаль два месяцы чакаў правядзення экспертызы. У заключэнні, якое маладому чалавеку зачыталі ў міліцыі, гаворыцца, што «на кампутары не ўсталяваны праграмы, каб выходзіць у Інтэрнэт». «Міліцыянт сказаў, што я, напэўна, даў пустышку. Ён адзначыў, што будуць шукаць іншых людзей і новыя ір-адрасы», — кажа сп. Сусла. Нагадаем, што ў ліпені ў Вілейцы была заведзена крымінальная справа па факце паклёпу ў каментарах на мясцовым сайце. А ў Міколы Суслы тады забралі кампутар, падазраючы, што ён з"яўляецца адміністратарам vialejka.org. Падзяліцца навіной:
КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мікола Сусла з Вілейкі амаль два месяцы чакаў правядзення экспертызы. |
|