I каля тысячы карцiн
21.08.2010
—
Новости Общества
|
Хачу расказаць аб Кацярыне Мiцiнай, цудоўнай жанчыне, педагогу, мастачцы. Кацярыну Iванаўну я ведаю з самага дзяцiнства: да Вялiкай Айчыннай вайны мы жылi на суседнiх вулiцах, вучылiся ў адной школе. Ужо тады дзяўчына вельмi прыгожа малявала, i мы, яе аднакласнiкi, ёй зайздросцiлi. Асаблiва добра атрымоўвалiся ў Кацярыны пейзажы роднага краю. Натхненне яна чэрпала з прагулак на ўлоннi прыроды: з бацькам хадзiла ў лес па грыбы, ягады, збiрала кветкi, упрыгожвала iмi пакой. Калi пасталела, пачала самастойна наведваць цудоўныя мясцiны роднай Скiдальшчыны. Накiдвала эскiз, а дома ўжо дэталёва вымалёўвала карцiну. Кацярына Iванаўна каля чатырох дзесяцiгоддзяў адпрацавала ў сярэднiх агульнаадукацыйных школах Скiдаля i вёскi Ружаны Шчучынскага раёна. Зараз Кацярыне Iванаўне 82 гады. За доўгае жыццё намаляванага не злiчыць: недзе каля тысячы карцiн. Яе творы ўпрыгожваюць кватэры як нашых суайчыннiкаў, так i жыхароў блiзкага i далёкага замежжа. Як i раней, яна любiць бываць у лесе, каля рэчкi, хадзiць па лясных гушчарах. Акрамя таго, наведвае школы i гiмназii: з настаўнiкамi дзелiцца вопытам, вучням расказвае аб сваiх захапленнях. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хачу расказаць аб Кацярыне Мiцiнай, цудоўнай жанчыне, педагогу... |
|