Віцебская пракуратура шукае тых, хто бачыў, як
13.09.2010 14:54
—
Новости Общества
|
Віцебская пракуратура шукае сведкаў інцыдэнту, што адбыўся падчас закрыцця мінулагодняга фестывалю «Славянскі базар». Трое настаўнікаў заяўляюць, што іх беспадстаўна збілі супрацоўнікі мінскага АМАПу, што ахоўвалі парадак у фестывальным Віцебску. Міліцыянты ж лічаць, што настаўнікі вінаватыя самі: маўляў, падышлі да прапускнога пункта і пачалі мацюкацца. Вось што распавяла адна з пацярпелых, у якой збівалі мужа і брата: «Яны не папярэджвалі, не прасілі вярнуцца, яны проста збілі з ног. Білі чалавек восем. Я крычала, кінулася да іх, ну дык што? Мне рукі заламалі. Мужа завалілі, адзін сядзеў на ім, адзін ногі ягоныя трымаў, а другі нагу проста на галаву яму паставіў!»Настаўнікаў затрымалі, адвезлі ў пастарунак і склалі пратакол за нецэнзурную лаянку. Больш за год яны намагаюцца даказаць, што не лаяліся, а наадварот, сталі ахвярамі міліцыянтаў. Дарэчы, адзін з пацярпелых пасля інцыдэнту амаль месяц правёў на бальнічным з пераломам пальца. У пракуратуры за гэты год зрабілі выснову, што міліцыянты перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы. Але пра тое, што яны збілі грамадзян, пакуль гаворка не ідзе — бракуе сведкаў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віцебская пракуратура шукае сведкаў інцыдэнту, што адбыўся падчас закрыцця мінулагодняга фестывалю «Славянскі базар». Трое настаўнікаў заяўляюць, што іх...
|
|