Кардынал Казімір Свёнтэк паспяхова праапераваны ў Польшчы
15.09.2010 20:10
—
Новости Общества
|
Беларускі кардынал Казімір Свёнтэк паспяхова праапераваны ў Любліне (Польшча). Кіраўнік мясцовай клінікі артапедыі і рэабілітацыі прафесар Міраслаў Яблоньскі, які апераваў Свёнтка, адзначыў, што аперацыя прайшла паспяхова. Цяпер каталіцкі ерарх пройдзе там курс аднаўлення. 19 мая кардынал, знаходзячыся дома, зламаў шыйку левага сцягна, а ўжо 20 мая яму была зроблена першая аперацыя ў Мінску. На сённяшні дзень Казімір Свёнтэк — адзін з двух найстарэйшых кардыналаў у свеце нараўне з італьянцам Эрзіліа Таніні (той нарадзіўся 20 ліпеня 1914 г.). Кардынал Свёнтэк нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 года. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі кардынал Казімір Свёнтэк паспяхова праапераваны ў Любліне (Польшча). Кіраўнік мясцовай клінікі артапедыі і рэабілітацыі прафесар Міраслаў Яблоньскі,...
|
|