11 гадоў таму бясследна зніклі палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі. 21.by

11 гадоў таму бясследна зніклі палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі

16.09.2010 09:38 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Увечары 16 верасьня яны былі ў лазьні, што па вуліцы Фабрычнай, 20 у Менску. Прыкладна ў 22.35 абодва выйшлі з будынку, селі ў аўтамашыну «Джып-Чэрокі», якая належала Красоўскаму… Пасьля гэтага іх больш ня бачылі.

Як паведамляла пракуратура, якая распачала крымінальную справу па факце зьнікненьня В.Ганчара і А.Красоўскага, пры аглядзе прылеглай тэрыторыі былі знойдзеныя асколкі плясмасавых расьсейвальнікаў сьвятлосыгнальных прыбораў аўтамабіля, сьляды тармажэньня аўтамашыны і яе ўдару аб дрэва, а таксама сьляды крыві.

Беларуская і міжнародная грамадзкасьць лічыць, што В.Ганчар і А.Красоўскі былі выкрадзеныя па палітычных матывах, і падазрае ў датычнасьці да іх выкраданьня вышэйшых службовых асобаў Беларусі.

У Беларусі было яшчэ некалькі таямнічых зьнікненьняў і сьмерцяў палітыкаў. За тры з паловай месяцы да зьнікненьня Ганчара і Красоўскага, 7 траўня 1999 году пры нявысьветленых абставінах у двары свайго дома зьнік былы міністар унутраных справаў Беларусі генэрал Юры Захаранка.

7 ліпеня 2000 году таямніча зьнік па дарозе ў менскі аэрапорт тэлеапэратар Зьміцер Завадзкі.

6 красавіка 1999 году раптоўна памёр былы сьпікер Вярхоўнага Савета Генадзь Карпенка.

16 верасьня 2005 году жонка зьніклага Анатоля Красоўскага Ірына, журналістка Ірына Халіп і моладзевы актывіст Мікіта Сасім сталі ініцыятарамі Дня салідарнасьці, які праводзіцца штомесяц 16 чысла.

Да 11-й гадавіны зьнікненьня апанэнтаў улады ў Беларусі выходзіць кніга «Мы памятаем…». Гэта ўспаміны сяброў, родных, блізкіх зьніклых у Беларусі людзей, а таксама памерлага пры дзіўных абставінах Генадзя Карпенкі. Кніга выходзіць на трох мовах — беларускай, ангельскай і расейскай.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увечары 16 верасьня яны былі ў лазьні, што па вуліцы Фабрычнай, 20 у Менску. Прыкладна ў 22.35 абодва выйшлі з будынку, селі ў аўтамашыну «Джып-Чэрокі», якая належала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика