Сапраўдная беларуская кухня: Струдаль з яблыкамі. 21.by

Сапраўдная беларуская кухня: Струдаль з яблыкамі

16.09.2010 10:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

340 г мукі, дзве лыжкі масла, 1,4 кг яблыкаў, 0,5 кубка цёртай булкі, 3 лыжкі масла, 0,25 кубка разынак, 0,5 кубка цукру, трохі солі, вады

Насыпаць муку на дошку, зрабіць усярэдзіне лагчыну, уліць трохі летняй вады, дадаць 2 лыжкі масла, трохі солі. Зрабіць цеста і качаць рукамі, аж пакуль перастане клеіцца да рук. Цеста мусіць застацца мяккае. Тады накрыць цёплай судзінай і пакінуць на паўгадзіны. У тым часе абабраць яблыкі, парэзаць на тонкія скрылікі. Падсмажыць цёртую булку, падрыхтаваць разынкі і цукар. Цукру браць у адпаведнасці з тым, наколькі кіслыя яблыкі.

Калі цеста паляжала 0,5 гадзіны, накрыць вялікі стол абрусам, абрус пасыпаць мукой. Качалкай трохі раскачаць цеста на дошцы, потым расцягнуць рукамі, аж пакуль цеста не будзе прасветнае і не будзе перасягаць дошку. Добра памазаць берагі цеста шчотачкай, памочанай у масле.

Выцягненае цеста абкроіць з няроўных берагоў, пасыпаць палавіну цеста яблыкамі са смажанай булкай і разынкамі. Другую палову цеста папырскаць маслам, як і скручаны ніжні бок цеста, скруціць, пакласці на змазаную бляху, пячы каля 45 хвілінаў. Як спячэцца, пакроіць на лусты, злажыць на місу і пасыпаць цукрам-парашком.

З кнігі Вінцэнты Завадскай «Літоўская кухарка», 1854 Падрыхтавала НБ

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
340 г мукі, дзве лыжкі масла, 1,4 кг яблыкаў, 0,5 кубка цёртай булкі, 3 лыжкі масла, 0,25 кубка разынак, 0,5 кубка цукру, трохі солі, вадыНасыпаць муку на дошку, зрабіць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика