Мінскія ВНУ не прымаюць на вучобу маладзёжнага актывіста Франака Вячорку. 21.by

Мінскія ВНУ не прымаюць на вучобу маладзёжнага актывіста Франака Вячорку

20.09.2010 10:55 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэктары мінскіх ВНУ адмовіліся прымаць на вучобу актывіста маладзёжнага апазіцыйнага руху Франака Вячорку.

Вячорка вучыўся за кошт бюджэту на дзённым аддзяленні факультэта журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «інфармацыя і камунікацыя». У лютым 2008 года ён быў адлічаны з трэцяга курса загадам рэктара Васіля Стражава з фармулёўкай «за акадэмічную непаспяховасць». Афіцыйнай падставай для адлічэння стала нез’яўленне на два экзамены, якія Вячорка прапусціў з-за таго, што быў затрыманы міліцыяй падчас акцыі пратэсту і адбываў 15-сутачны адміністрацыйны арышт.

Варта адзначыць, што Вячорка быў адным з лепшых студэнтаў курса: яго сярэдні бал пры адлічэнні складаў 8,7.

Восем разоў малады чалавек спрабаваў аднавіцца ў БДУ, але атрымліваў нязменную адмову. Не атрымалася яму абараніць свае правы і ў судах.

Пасля завяршэння тэрміновай ваеннай службы, улічваючы льготы пры паступленні і аднаўленні ў ВНУ, Вячорка зноў звярнуўся да рэктара БДУ з просьбай аднавіць яго на любым курсе любога факультэта. Аднак у дэканаце факультэта журналістыкі БДУ яму заявілі, што за перыяд яго службы ў войску (ад студзеня 2009 года па красавік 2010) вучэбныя праграмы ў ВНУ настолькі змяніліся, што магчымасць аднаўлення на любым курсе выключаецца.

Тады Вячорка накіраваў пісьмовы зварот у Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай забяспечыць яму рэалізацыю права на атрыманне вышэйшай адукацыі і атрымаў афіцыйны адказ, у якім паведамлялася, што яго ліст накіраваны ў БДУ. Аналагічны адказ Вячорка атрымаў з Міністэрства адукацыі.

Тады маладзёжны актывіст накіраваў лісты з просьбай аб залічэнні ў розныя ВНУ Мінска. «Ад кіраўнікоў трох ВНУ прыйшлі адмовы. Калі ў Белдзяржпедуніверсітэце мне адмовілі на падставе значнай розніцы вучэбных праграм БДПУ і БДУ, то ў Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці адмову матывавалі адсутнасцю месцаў, а ў Інстытуце сучасных ведаў — адсутнасцю спецыяльнасці „міжкультурныя камунікацыі“, хоць раней па тэлефоне паведамілі пра наяўнасць такой спецыяльнасці ў гэтай ВНУ», — расказаў Вячорка БелаПАН.

Адказаў з Акадэміі кіравання пры прэзідэнце і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў не было.

У гэтай сітуацыі маладзёжны актывіст накіраваў у Мінадукацыі яшчэ адзін ліст, у якім заяўляе, што яго «пазбавілі права атрымліваць вышэйшую адукацыю ў межах Беларусі». Вячорка звяртае ўвагу міністэрства на тое, што рэктары беларускіх ВНУ не толькі не спрыяюць забеспячэнню яго канстытуцыйнага права, але і ствараюць штучныя перашкоды.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэктары мінскіх ВНУ адмовіліся прымаць на вучобу актывіста маладзёжнага апазіцыйнага руху Франака Вячорку. Вячорка вучыўся за кошт бюджэту на дзённым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика