ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
21.09.2010
—
Новости Общества
|
Немка падарвала мужа і абстраляла шпіталь
Трагедыя адбылася ў нядзелю ў горадзе Лерах на поўдні Германіі. Адна з мясцовых жыхарак уварвалася са стрэльбай у клініку Святой Лізаветы пры каталіцкім прыходзе. Жанчына адкрыла бязладную стральбу па наведвальніках і працаўніках бальніцы, параніўшы трох чалавек, і ўдарыла нажом санітара, які памёр ад страты крыві. Зламысніца ўступіла ў перастрэлку з паліцэйскімі, якія прыбылі на месца НЗ, і была забітая снайперам. Незадоўга да нападу на бальніцу ў суседнім доме адбыўся выбух, а пад заваламі ў адной з кватэр былі знойдзены трупы мужчыны і дзіцяці. Пазней следчыя высветлілі, што гэта менавіта жанчына са стрэльбай зрабіла выбух у кватэры, дзе жылі яе сямігадовы сын і муж, з якім яна жыла ў фіктыўным шлюбе, але некаторы час таму разышлася. Жанчына знішчыла кватэру з дапамогай лёгкаўзгаральных рэчываў, папярэдне застрэліўшы мужа і сына, пасля чаго выбегла з вінтоўкай на вуліцу, параніўшы некалькіх мінакоў і накіраваўшыся ў клініку. Жанчыне быў 41 год, яна працавала адвакатам у мясцовым бюро і некалькі месяцаў жыла асобна ад сваёй сям'і. Яшчэ адна падобная сямейная драма адбылася ў нядзелю ўвечары ў прыгарадзе амерыканскага Х'юстана. Там паліцыя знайшла ў адным з прыватных дамоў целы трох дзяцей: дзяўчынак 13 і 7 гадоў і васьмігадовага хлопчыка. У адным з пакояў быў знойдзены іх бацька Мухамед Гоэр, які спрабаваў застрэліцца. Па версіі следства, Гоэр, які страціў апеку над дзецьмі пасля разводу з жонкай і чакаў новага судовага разгляду, асцерагаўся канчаткова пазбавіцца права на спатканні з малымі. Па меркаванні следчых, гэта і стала прычынай нападу. Рыс у абмен на прабачэнніПаўднёвая Карэя можа аднавіць пастаўку ў КНДР гуманітарнай дапамогі ў выглядзе харчавання ў поўным аб'ёме ў тым выпадку, калі Пхеньян прызнае сваю адказнасць за знішчэнне карвета "Чханан", а таксама прынясе афіцыйныя прабачэнні і пакарае вінаватых. Сеул лічыць такія дзеянні з боку КНДР абавязковай умовай паляпшэння ўзаемаадносінаў паміж дзвюма рэспублікамі. Да 2008 года Сеул штогод прадстаўляў Паўночнай Карэі 400 тысяч тон рысу ў якасці гуманітарнай дапамогі. Пасля таго, як да ўлады ў Паўднёвай Карэі прыйшоў новы ўрад на чале з кансерватарам Лі Мен Бакам, адносіны паміж Сеулам і Пхеньянам прыкметна пагоршыліся, і пастаўкі былі спыненыя. Змова дворнікаў супраць Папы аказалася жартамШасцёра дворнікаў, якіх падазравалі ў арганізацыі замаху на папу Рымскага, былі затрыманыя пасля таго, як іх калега не зразумеў іх жарт. За чаем адзін з дворнікаў выказаў здагадку, што застрэліць Папу няпроста, бо папамабіль, напэўна, куленепрабівальны. Іншы прапанаваў выкарыстоўваць гранатамёт, для снарадаў якога браня машыны пантыфіка — не перашкода. Потым яны засмяяліся і змянілі тэму гутаркі. Дворнік, які чуў гутарку, патэлефанаваў у паліцыю. Дворнікаў, шасцярых выхадцаў з паўночнай Афрыкі ва ўзросце ад 26 да 50 гадоў, затрымалі ў пятніцу. Пазней іх выпусцілі. Актобэрфэсту — 200 гадоўУ Мюнхене 18 верасня адкрыўся традыцыйны фэст піва "Актобэрфэст", які працягнецца да 4 кастрычніка. Спецыяльны размах святу надае той факт, што сёлета "Актобэрфэст" адзначае свой 200-гадовы юбілей. З выпадку юбілею ў мюнхенскім музеі гарадской гісторыі арганізавана тэматычная выстава. Першую бочку — сёлета яна была са "Шпатэнам" — па традыцыі адкрыў бургамістр Мюнхена. Пасля чаго голасна даў каманду "Наліваць!", якую старанна будуць выконваць да канца фэсту. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Немка падарвала мужа і абстраляла шпіталь Трагедыя адбылася ў нядзелю ў горадзе Лерах на поўдні Германіі. Адна з мясцовых жыхарак уварвалася са стрэльбай у...
|
|