Нараджаць прыехала... з Афрыкі. 21.by

Нараджаць прыехала... з Афрыкі

21.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З далёкай афрыканскай краіны Кот д'Івуара спецыяльна прыехала нараджаць у Віцебск 42-гадовая Кофі Беатрыс. Гэтую гісторыю расказала сваім чытачам папулярная віцебская гарадская газета "Віцьбічы".

У Віцебску, як адзначае газета, жыве родны брат Беатрыс з сям'ёй. Жанчына цяжка выношвала дзіця, а жонка брата нарадзіла ў радзільным доме Віцебскай гарадской бальніцы хуткай неадкладнай дапамогі ажно пяць дзяцей! І ўмовамі знаходжання, і медыцынскім абслугоўваннем яна была вельмі задаволеная. У прыезджай пацыенткі з Афрыкі былі вельмі цяжкія роды, ёй зрабілі кесарава сячэнне. Усё абышлося, і на свет з'явілася здаровая дзяўчынка, якой маці дала імя Марыя Арэлі. Новаспечаную маму ўжо выпісалі з бальніцы, і яна збіраецца вярнуцца на сваю радзіму.

Дарэчы, так званы медыцынскі турызм у Віцебскай вобласці актыўна набірае абароты. Як расказаў журналістам начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзяркач, на базе адной з бальніц абласнога цэнтра пачне працаваць нават турыстычнае бюро па арганізацыі спецыфічных тураў па здароўе. У медыцынскай установе створаны цэлы пералік медыцынскіх і рэабілітацыйных паслуг, якія могуць прадставіць турыстам не толькі ў абласным цэнтры, а і ў глыбінцы. У краінах, якія мяжуюць з Віцебскай вобласцю (Латвія, Літва, Расія), праводзяцца спецыяльнае маркетынгавае даследаванне і рэкламная кампанія.

Іншаземцы з задавальненнем прыязджаюць, каб пракансультавацца і атрымаць медыцынскую дапамогу ў кардыёлагаў, акушэраў-гінеколагаў, практолагаў, стаматолагаў і іншых спецыялістаў. Сёлета медыцына Віцебскай вобласці зарабіла на экспарце медыцынскіх паслуг іншаземцам больш за 1 мільярд рублёў. І тэмпы росту гэтых паслуг актыўна павялічваюцца.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З далёкай афрыканскай краіны Кот д'Івуара спецыяльна прыехала нараджаць у Віцебск 42-гадовая Кофі Беатрыс. Гэтую гісторыю расказала сваім чытачам папулярная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика