Рыбам — рабіну, Шалям — капусту
21.09.2010
—
Новости Общества
|
777 Яшчэ старажытныя астролагі заўважылі, што прадстаўнікі розных знакаў задыяка аддаюць перавагу розным групам прадуктаў. Сучасныя астролагі пайшлі далей: яны сцвярджаюць, што прадстаўнікі розных задыякальных знакаў адчуваюць неаднолькавую патрэбу ў розных мікраэлементах і вітамінах, за кожны з якіх адказвае свая планета.Сонца — вітамін А (рэцінол, карацін) Асабліва неабходны ён Шалям і Вадалеям. Недахоп гэтага вітаміну вядзе да сухасці і лушчэння скуры, парушэння зроку. Гэты вітамін паляпшае стан шчытападобнай залозы. Крыніцай вітаміну А з'яўляецца печань, масла, яйкі, рыбін тлушч. У раслінах утрымліваецца карацін аранжавага колеру, які ў арганізме ператвараецца ў вітамін А. Яго багата ў моркве, памідорах, абляпісе, гарбузе, апельсінах. Месяц — вітаміны групы В Асабліва неабходны Казярогам і Скарпіёнам. У гэтай групе каля 30 відаў вітамінаў. Яны адказваюць за работу нервовай сістэмы і ўплываюць на абмен рэчываў, адказваюць за работу сасудаў. Вітамін В 1 — утрымліваецца ў печані, арэхах, вотруб'і, крупах і бабах. Вітамін В 2 — у тварагу, малацэ, мясе, печані. Вітамін В 3 — у малацэ, хлебе грубага памолу, грэцкіх крупах, грыбах, яйках. Вітамін В 4 — у кіслай капусце, яйках. Вітамін В 5 — у квяцістай капусце, грыбах, яйках, рыбе. Вітамін В 6 — у шпінаце, моркве, бульбе, капусце, памідорах, мясе, яйках. Вітамін В 8 — у капусце і зялёным гарошаку. Вітамін В 12 — у рыбе, мясе, цвёрдым сыры, іншых малочных вырабах. Меркурый — вітамін С Больш за ўсё ў ім адчуваюць патрэбу Стральцы і Рыбы. Прычым у жанчын патрэба ў вітаміне С вышэй, чым у мужчын, лічаць астролагі. Гэты вітамін не назапашваецца і не сінтэзуецца ў арганізме. Ён папярэджвае захворванні дыхальнай сістэмы, тармозіць развіццё ракавых утварэнняў, узмацняе імунітэт. Пры яго адсутнасці развіваецца цынга. Вітаміну С шмат у чорных парэчках, капусце, цытрусавых, шыпшыне, крапіве, абляпісе, рабіне. Сатурн — вітамін Д Ён вельмі неабходны Ракам, Львам і Авенам. Вітамін Д утвараецца пад уздзеяннем сонечных промняў на скуру, спрыяе засваенню кальцыю. Пры недахопе гэтага вітаміну развіваецца рахіт, аблысенне. Утрымліваецца ў рыбіным тлушчы, масле, тунцы, малацэ, жаўтку. Венера — вітамін Е Рэкамендаваны Дзевам і Скарпіёнам. Гэты вітамін з'яўляецца антыаксідантам, падаўжае маладосць, паляпшае загойванне ран, работу мозгу і нервовай сістэмы. Значна павышае здольнасць да дзетанараджэння і станоўча ўплывае на захаванасць плода падчас цяжарнасці. Пры яго значным дэфіцыце ёсць рызыка развіцця бясплоддзя. Утрымліваецца ў соі, крупах, алеях, шпінаце. Марс — вітамін К Астролагі асабліва раяць яго Шалям, Ракам і Цяльцам. Гэты вітамін адказвае за работу крывяноснай сістэмы і кроваўтварэнне. Утрымліваецца ў зялёных раслінах, капусце, рыбіным тлушчы, яечным жаўтку, моркве. Юпітар — вітамін Р Неабходны Блізнятам, Казярогам і Дзевам. Аднаўляе работу печані пасля атручванняў, а таксама пры дыябеце і прамянёвай хваробе. Спрыяе ўмацаванню сценак крывяносных сасудаў. У вялікай колькасці ўтрымліваецца ў лімоне, чаі, апельсінах, шыпшыне, капусце, цыбулі, грэчцы, маліне, брусніцах. Астролагі нагадваюць, што восень — самы час для прыняцца вітамінаў. І калі пры гэтым зрабіць акцэнт на тыя з іх, якія рэкамендуюцца менавіта вашаму знаку задыяка, то пра авітаміноз можна забыцца. Падрыхтавала Інга МІНДАЛЁВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ старажытныя астролагі заўважылі, што прадстаўнікі розных знакаў задыяка аддаюць перавагу розным групам прадуктаў. Сучасныя астролагі пайшлі далей: яны...
|
|