Велапрабег за вяртанне касцёла. 21.by

Велапрабег за вяртанне касцёла

21.09.2010 10:47 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абаронцы касцёла Святога Язэпа працягваюць акцыі пратэсту.

У панядзелак каля будынку касцёла, а 18-й гадзіне адбылася штодзённая малітва, якую ладзяць з 2005 году вернікі рыма-каталіцкай парафіі Святога Язэпа. А 19.00 за сто метраў ад касцёла былі затрыманы асноўныя арганізатары і ўдзельнікі вечаровай акцыі: Павал Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Наста Палажанка, Мікалай Дземідзенка, Уладзімер Яроменак, Ганна Шаруба, Уладзімер Дзявятка, Эдуард Лобаў. Падчас затрымання, супрацоўнікі міліцыі паводзілі сябе груба.

Сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу да крыві разбілі нос.

Затрыманых накіравалі ў цэнтральны РУУС. Неўзабаве да іх дадаліся Зміцер Ясевіч, Яўген Афнагель, Паліна Кур’яновіч, Мікалай Бамбіза, якіх спынілі непадалёк ад станцыі метро «Няміга». Праз дзве гадзіны ўсіх актывістаў адпусцілі без складання пратаколаў. Затрыманыя збіраюцца абскардзіць збіццё і гвалтоўныя дзеянні з боку міліцыі.

«Затрымананне Севярынеца і Дашкевіча не азначае, што мерапрыемства не адбудзецца», — зазначыла каля будынку касцёла актывістка БХД Ірына Губская. Дзяўчына самастойна правяла віктарыну ды ўзнагародзіла пераможцаў кніжкамі і дыскамі хрысціянскай тэматыкі.

Выказаць салідарнасць з удзельнікамі малітвы падышоў айцец Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Леанід Акаловіч. «Гэты будынак з’яўляецца нацыянальнай каштоўнасцю. Вы не прэтэндуеце на чужое, на цэрквы, якія тут будавала расійская праваслаўная царква, вы адстойваеце сваё, — заявіў айцец Леанід. — Няхай Гасподзь Бог дапаможа вам і храм будзе функцыянаваць па сваім прызначэнні».

Маладая музыка Надзея на індыйскім, дзіўным для беларусаў інструменце — сітар выканала «Купалінку» ды іншыя музычныя кампазіцыі.

Арганізатары абароны касцёла заклікаюць сёння, 21 верасня, прыняць удзел у велапрабегу, які мае адбыцца, а 19.00 вакол касцёла і кляштара бернардынцаў.

«Прыходзьце з сваімі роварамі, хто не мае — зможа скарыстацца тымі, што будуць на месцы», — паведаміла Ірына Губская.

З 16 верасня кожны дзень, а 19-й каля будынка былога кляштара ладзяцца разнастайныя мерапрыемствы за вяртанне касцёла вернікам. У першы дзень прэвентыўна былі затрыманы 18 грамадскіх актывістаў, наступныя тры акцыі адбыліся спакойна. 20 верасня, нягледзячы на затрыманні на падыходзе да касцёлу, два дзесяткі чалавек узялі ўдзел у акцыі.

На цяперашні момант у будынках былога кляштара плануецца размясціць гатэль з казіно і забаўлянкамі.

Падзяліцца навіной: 
Юльян Місюкевіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абаронцы касцёла Святога Язэпа працягваюць акцыі пратэсту.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика