У Беларусі заўсёды ёсць манеўр у выбары інвестараў на будаўніцтва АЭС
21.09.2010 14:51
—
Новости Общества
|
«Пакуль не падпісаны кантракт, у нас заўсёды ёсць манеўр у выбары таго, хто будзе будаваць беларускую АЭС» — такое меркаванне ў гутарцы з журналістамі 21 верасня ў Мінску выказаў першы намеснік старшыні Нацыянальнай акадэміі навук Пётр Віцязь. «З кім будзем будаваць, цяпер вырашаецца. Ёсць прапановы карэйцаў, кітайцаў, французаў, могуць удзельнічаць амерыканцы, — адзначыў Віцязь. — Мы вывучаем, каб было больш танна, якасна і бяспечна». Пры гэтым ён лічыць, што сродкі, затрачаныя на навуковае суправаджэнне будаўніцтва атамнай станцыі, стварэнне інфраструктуры, падрыхтоўку кадраў, апраўдаюць сябе. «Усё роўна станцыя будзе 100%, без атамнай энергетыкі мы не бачым сёння бяспекі энергасістэмы», — падкрэсліў вучоны. Ён таксама падтрымлівае прапанову стварыць сумеснае з Расіяй прадпрыемства па збыце электраэнергіі, якая будзе выпрацоўвацца на АЭС і ў цэлым усёй энергетычнай сістэмай. «Гэтае пытанне трэба вывучаць з эканамічнага пункту гледжання», — адзначыў Віцязь. Вучоны лічыць, што для стварэння СП неабходна перш за ўсё стварыць адзіную энергетычную сістэму. «А гэта ўжо пытанне палітычнае, а не эканамічнае. Калі кіраўнікі дамовяцца, тады можна будзе палічыць і эканоміку, — сказаў ён. — Чым шырэй сістэма, тым яна больш бяспечная». У Беларусі плануецца пабудаваць АЭС магутнасцю каля 2,4 тыс. МВт. Увод першага энергаблока чакаецца ў 2016 годзе, другога — у 2018 годзе. Мяркуецца, што станцыя будзе будавацца па праекце Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Пакуль не падпісаны кантракт, у нас заўсёды ёсць манеўр у выбары таго, хто будзе будаваць беларускую АЭС» — такое меркаванне ў гутарцы...
|
|